На наступным тыднi магчымыя мокры снег i замаразкi
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, характар надвор’я ў выхадныя iстотна не зменiцца. У суботу да нас пачне рухацца атмасферны фронт з поўначы, стане больш воблачна, але ўдзень будзе даволi цёпла — 10—16 градусаў.
У першы дзень красавiка будзе сонечна i суха: тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 8—14 цяпла. Цёплае i сухое надвор’е захаваецца i ў панядзелак. Тэмпературны фон уначы мiнус 3—плюс 3 градусы, удзень — 10—15 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi сiноптыкаў, з аўторка ў краiне iстотна пахаладае. Тэмпература паветра ўначы — ад мiнус 1 да плюс 4 градусаў, удзень — 4—10 цяпла. У найбольш халодныя днi тыдня (магчыма, гэта будзе серада i чацвер) дождж будзе iсцi ў чаргаваннi з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы можа дасягаць 2—7 марозу, а ўдзень толькi 1—6 цяпла. Сiноптыкi лiчаць, што такiя пахаладаннi ў красавiку сустракаюцца даволi часта. Сяргей КУРКАЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, характар надвор’я ў выхадныя iстотна не зменiцца. |
|