На сацпадтрымку адораных вучняў i студэнтаў
Спецыяльнаму фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў на фiнансаванне яго расходаў у 2007 годзе выдзелена Br856 420,5 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў распараджэннi кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi, падпiсаным 11 красавiка.
Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Усяго заахвочаны 789 вучняў, студэнтаў i выкладчыкаў i 3 студэнцкiя навукова-даследчыя аб’яднаннi. Прэмiямi з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду ўзнагароджаны пераможцы Мiжнароднай Мендзялееўскай алiмпiяды школьнiкаў па хiмii i ХIХ Мiжнароднага турнiру юных фiзiкаў. Пяцi вучням — пераможцам Мiжнароднага конкурсу мультымедыйных праектаў прысуджаны прэмii ў памеры Br1240 тыс. кожная. Штомесячныя стыпендыi ў памеры Br124 тыс. кожная назначаны пераможцам V Мiжнароднай алiмпiяды школьнiкаў краiн СНД i Балтыi па рускай мове i ХIХ Мiжнароднага турнiру юных фiзiкаў. Грашовымi прэмiямi адзначаны 655 вучняў — пераможцаў Рэспублiканскай алiмпiяды па агульнаадукацыйных прадметах 2006 года, а таксама 120 выкладчыкаў, вучоных i iншых асобаў, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у развiццё здольнасцяў таленавiтай моладзi. Па рашэнню савета фонду аказана фiнансавая падтрымка ў памеры Br10 млн. кожная 3 студэнцкiм навукова-даследчым аб’яднанням. Прыняцце распараджэння з’яўляецца сведчаннем адраснай, мэтанакiраванай падтрымкi кiраўнiком дзяржавы адоранай моладзi, развiцця iх здольнасцяў i талентаў, адзначылi ў прэс-службе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльнаму фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў на фiнансаванне яго расходаў у 2007 годзе выдзелена Br856 4
|
|