М. Чаргiнец лiчыць неабходным для ПА АДКБ атрымаць статус наглядальнiка ў МПС i ПАЧЭС
БЕЛТА
Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец лiчыць неабходным для Парламенцкай асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) атрымаць статус наглядальнiка ў Мiжпарламенцкiм саюзе (МПС) i Парламенцкай асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва (ПАЧЭС). Аб гэтым ён заявiў на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мiкалаем Бардзюжам.
На думку беларускага сенатара, гэта дасць магчымасць устанавiць плённыя кантакты нядаўна створанай парламенцкай арганiзацыi краiн АДКБ з рэгiянальнымi парламенцкiмi аб’яднаннямi. Мiкалай Чаргiнец адзначыў, што адпаведны зварот у МПС мог бы быць падрыхтаваны ўжо да чарговай асамблеi, якая пройдзе на Балi. Парламентарый таксама паведамiў, што на блiжэйшых пасяджэннях палат Нацыянальнага сходу плануецца сфармiраваць дэпутацыi беларускага парламента ў рабочыя групы ПА АДКБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец лiчыць неабх
|
|