Выкараніць гандаль жывым таварам
Леанiд ТУГАРЫН
ААН i яе партнёры прыступiлi да рэалiзацыi iнiцыятывы Беларусi пакончыць з «сучасным рабствам» у форме гандлю людзьмi. Большасць яго ахвяраў — жанчыны i маладыя дзяўчаты. Многiя з iх вымушаны займацца прастытуцыяй або сутыкаюцца з iншымi вiдамi сэксуальнай эксплуатацыi.
Мужчыны, якiя сталi ахвярамi гандлю людзьмi, аказваюцца на палях, у шахтах i руднiках або на iншых брудных i небяспечных працоўных месцах. Гандаль людзьмi — злачынства, а таму носiць падпольны характар. Па гэтай прычыне дакладныя лiчбы яго аб’ёму застаюцца недаступнымi. Многiя спецыялiсты мяркуюць, што лiчба ў 2,5 млн ахвяраў (яе называюць мiжнародныя эксперты), якiя знаходзяцца ва ўмовах няволi пад уздзеяннем фiзiчнага або псiхалагiчнага насiлля, уяўляе сабой толькi вярхi куды больш масiўнага айсберга. Паводле падлiкаў Мiжнароднай арганiзацыi працы, колькасць людзей, якiя сталi ахвярамi рабскай працы, складае як мiнiмум 12,3 мiльёна чалавек. Гандаль людзьмi ператварыўся ў вялiкi бiзнэс. Паводле ацэнак экспертаў ААН i iншых арганiзацый, агульны кошт рынку злачыннага гандлю людзьмi складае каля 32 мiльярдаў долараў ЗША, пры гэтым прыкладна 10 мiльярдаў складаюць абароты ад першапачатковага «продажу» людзей. Гандаль людзьмi з’яўляецца глабальнай праблемай, якая дасягнула на працягу апошняга дзесяцiгоддзя маштабаў эпiдэмii. Нiводная краiна свету не мае iмунiтэту супраць таго, каб не стаць крынiцай, пунктам назначэння або транзiтным этапам у гандлi людзьмi. Адной з мэтаў беларускай iнiцыятывы з’яўляецца павышэнне ўзроўню iнфармаванасцi грамадства ва ўсiм свеце аб гэтай праблеме, распрацоўка шырокай стратэгii выкаранення гандлю «жывым» таварам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААН i яе партнёры прыступiлi да рэалiзацыi iнiцыятывы Беларусi пакончыць з «сучасным рабствам» у форме гандлю людзьмi. Большасць яго ахвяраў — жанчыны
|
|