Найбольшы прырост — у выпуску аўтатэхнiкi i тэлевiзараў
БЕЛТА
У 2000—2006 гадах найбольшага прыросту Беларусь дасягнула ў вытворчасцi грузавых аўтамабiляў, трактароў, аўтобусаў i тэлевiзараў.
Як сведчаць даныя Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, колькасць выпушчаных трактароў вырасла за гэты перыяд з 22,5 тыс. адзiнак да 49,2 тыс., грузавых аўтамабiляў — з 14,7 тыс. да 23,2 тыс., аўтобусаў — з 914 да 2104 адзiнак, тэлевiзараў — з 532 тыс. да 1,067 млн штук. Iстотны прырост дасягнуты i ў вытворчасцi прадуктаў харчавання: у 2006 годзе ў параўнаннi з 2000-м мяса атрымана больш на 187,6 тыс. т (да 541,6 тыс. т), каўбасных вырабаў — на 124,1 тыс. т (да 274,9 тыс. т), сыроў — на 60 тыс. т (да 101,0 тыс. т). За гэты перыяд значна павялiчылася вытворчасць прадуктаў харчавання на душу насельнiцтва: збожжа — на 124 кг, агароднiны — на 85 кг, пладоў i ягад — на 44 кг, малака — на 157 кг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2000—2006 гадах найбольшага прыросту Беларусь дасягнула ў вытворчасцi грузавых аўтамабiляў, трактароў, аўтобусаў i тэлевiзараў
|
|