Рэспублiканскае ўнiтарнае вытворчае прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»: У НАГУ ЗАйчыннаму флагману тытунёвай галiны — 146 гадоў Сярод мноства выпрабаванняў, якiя выпалi на ГТФ «Нёман» апошнiм часам, бадай, асобна стаiць пачатак XXI стагоддзя, калi пасля правядзення грандыёзнай рэканструкцыi фабрыцы не ўдалося дасягнуць неабходных абаротаў, каб выйсцi з крызiсу. Праўда, выхад усё ж быў знойдзены ў асобе Юрыя Чарнышова, якiя дагэтуль шмат гадоў аддаў рабоце ў сiстэме канцэрна «Белдзяржхарчпрам» на пасадзе дырэктара Весялоўскага крухмальнага завода, што ў Барысаўскiм раёне. Дзякуюцы істотнай дзяржаўнай падтрымцы, ініцыятыўнасці і граматнаму падыходу да работы новага кіраўніка прадпрыемства менш чым за два гады на ГТФ «Нёман» змаглі не толькi спынiць спад вытворчасцi, але i нарасцiць аб’ёмы настолькi, што цяпер прыходзiцца працаваць без выхадных круглыя суткi. Зараз прадукцыя Рэспублiканскага ўнiтарнага вытворчага прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» заваявала амаль 65 працэнтаў айчыннага рынку. Галоўнае, лiчыць гендырэктар Гродзенскай «табачкi», нiколi не пасаваць перад цяжкасцямi, а ўпарта i настойлiва iсцi наперад... ДЗЕНЬ СЁННЯШНI На Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман» дагэтуль з вялiкай адказнасцю ставiлiся i ставяцца зараз да пастаўленых кiраўнiцтвам дзяржавы задач: вярнуць да канца 2008 года доўгатэрмiновы грашовы крэдыт, узяты пры былым кiраўнiцтве прадпрыемства на мадэрнiзацыю вытворчасцi. Дзякуючы станоўчай дынамiцы i росту аб’ёмаў на сёння ўжо ўдалося вярнуць 7,5 мiльярда рублёў з запланаваных 25,3 мiльярда на 2007 год. Крыху менш — 24 мiльярды рублёў — неабходна будзе пагасiць у наступным годзе. Пры грандыёзнасцi гэтых задач з ГТФ «Нёман» нiхто не здымаў абавязацельстваў па выплаце бягучых падаткаў у дзяржбюджэт, зарплаты, аплаце рахункаў за электраэнергiю i iншых рахункаў. Больш за тое, прадпрыемству, якое шукае шляхi вырашэння пастаўленай задачы, паралельна трэба адолець новую вышыню: правесцi неабходную рэканструкцыю, каб зрабiць цыгарэты больш высокага цэнаснага ўзроўню коштам больш за 1 тысячу рублёў. I для яе вырашэння ўжо нямала зроблена. У прыватнасцi, закуплена новае iтальянскае абсталяванне G.D, якое дазволiць вырабляць не толькi сучасныя 8-гранныя i акругленыя пачкi, але i арганiзаваць выпуск поўнай лiнейкi цыгарэт кампанii «Брыцiш-Амерыкан Табако». Многiя з iх у рамках iмпартазамяшчэння ўжо выпускаюцца на ГТФ «Нёман». Гэта Alliance i Viceroy ў некалькiх пазiцыях. У самых блiжэйшых планах — выпуск новых марак БАТа. Гэта — PALL MALL i LUCKY STRICKE. Некалькiмi гадамi пазней будзе асвоены выпуск цыгарэт KENT. Зрэшты, указаныя маркi цыгарэт традыцыйна лiчацца мужчынскiмi, хоць i выпускаюцца ў раздзеле «лёгкiя, «суперлёгкiя». У планах прадпрыемства — закупка цыгарэтна-ўпаковачнай машыны для вытворчасцi цыгарэт фармата «Супер Слiм». Гэта так званыя жаночыя, тонкiя цыгарэты, якiя пакуль пастаўляюцца ў нашу краiну па iмпарту. Праўда, такiя грандыёзныя планы ГТФ «Нёман», калi ў кароткiя тэрмiны неабходна разлiчыцца са старымi даўгамi i знайсцi фiнансавыя патокi для ўвасаблення ў жыццё новых планаў, можа парушыць некаторыя змяненнi дзяржаўнай палiтыкi ў рамках падтрымкi айчыннага вытворцы. Размова зараз пра магчымую адмену квот з 1 кастрычнiка 2007 года на ўвоз iмпартных цыгарэт. Гэта значыць, што на беларускi рынак вялiкiм патокам, прычым у бязмежнай колькасцi, змогуць хлынуць цыгарэты з Расii знакамiтых марак «Фiлiп Морыс» і іншых. Зрэшты, на прадпрыемствы рыхтуюцца да работы ў новых рыначных умовах. Тут штодня працуюць над выпускам новых марак уласных цыгарэт, для чаго былi запрошаны замежныя блендары, якiя дапамагалi ствараць многiя тытунёвыя мешкi. Работа гэта, гаворыць Юрый Чарнышоў, надзвычай сур’ёзная, адказная i карпатлiвая. Бо толькi для выпуску цыгарэт «Камбат» давялося «пракруцiць» па ўсiх абласных цэнтрах краiны, дзе ёсць прадстаўнiцтвы ГТФ «Нёман», з дзесятак мешак. Адна з iх i была адабрана для выпуску «Камбата». Яшчэ адна — для выпуску цыгарэт «НЗ». Кiраўнiцтва прадпрыемства лiчыць, што такi ход з новымi назвамi цыгарэт, створаных на аснове натуральных кампанентаў, павiнны прыцягнуць да сябе людзей у форме, i такiм чынам пашырыць кола прыхiльнiкаў прадукцыi з маркай ГТФ «Нёман». ГЭТА БЫЛО НЯДАЎНА... Архiўныя матэрыялы сведчаць, што 17 лiпеня 1861 года Гродзенскiм губернскiм праўленнем разбiралася прашэнне купца Адама Гардона i Лейбы Шарашэўскага аб дазволе адкрыць у Гродне тытунёвую фабрыку. Просьба апошняга была задаволена. Фабрычны бiзнэс Шарашэўскiх практычна стаў равеснiкам некалькiх вядомых цяпер на Захадзе фiрмаў. У 1847 годзе была заснавана кампанiя «Philip Morris», якая спецыялiзавалася напачатку на цыгарэтах ручной скруткi з турэцкага тытуню. У 1849 годзе ў Сент-Луiсе заснавана кампанiя «J.E.Liggett and Brother», а ў 1850 годзе ў Яраслаўлi (Расiя) пабудавана тытунёвая фабрыка «Балканская зорка». Станаўленне i росквiт прадпрыемства звязаны з iмем яго ўладальнiка Iоселя Шарашэўскага. Атрымаўшы ў спадчыну ў 1880-х гадах невялiкую вытворчасць ад свайго бацькi Лейбы, ён, дзякуючы сваiм адмысловым прадпрымальнiцкiм здольнасцям, вывеў Гродзенскую фабрыку ў лiк вядучых тытунёвых вытворчасцяў не толькi Паўночна-Заходняга краю i Польшчы, але i Расiйскай iмперыi. У далейшым ён першы i адзiны наладзiў вытворчасць папярос. Высокiя патрабаваннi да якасцi прадукцыi былi характэрны для купцоў Шарашэўскiх, бо надпiсы на iх гаварылi: «Якасць супраць ранейшага значна палепшана». Прадукцыя фабрыкi была шырока вядома як у Расiйскай iмперыi, так i за яе межамi. Фабрыка мела таварны знак, зацверджаны ўрадам Расii, i выпускала курыцельны тытунь, папяросы, сiгары i махорку. За адносна кароткi час прадукцыя Гродзенскага прадпрыемства змагла заваяваць вялiкую папулярнасць у свеце курцоў. У 1882 годзе на прамысловай выставе ў Маскве папяросы Гродзенскай тытунёвай фабрыкi былi ўдастоены медаля Аляксандра Iмператара Усерасiйскага. «Серабро» было заваявана праз два гады ў Амстэрдаме i Новым Арлеане. А крыху пазней — i ў Парыжы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусi з СССР у 1939 годзе пачалася рэканструкцыя прадпрыемства, аднак у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны фабрыка была практычна поўнасцю разбурана. Аднаўленне яе пачалося толькi пасля 1945 года. У 1964 годзе ў Беларусi створана вытворчае аб’яднанне «Нёман», i гродзенская тытунёвая фабрыка стала галаўным прадпрыемствам аб’яднання. 29 снежня 2000 года ГТФ «Нёман» была зарэгiстравана Гродзенскiм выканаўчым камiтэтам як «Рэспублiканскае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Сённяшнi поспех ГТФ «Нёман» — гэта высокi прафесiйны ўзровень кiраўнiцтва прадпрыемства, вялiкая працаздольнасць калектыву, мадэрнiзацыя вытворчасцi. У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь «Аб мерах па развiццю Гродзенскай тытунёвай фабрыкi «Нёман» ад 19 лiпеня 1999 года № 1106, на РВУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка Нёман» была пачата рэканструкцыя прадпрыемства, якая праводзiлася без спынення дзеючай вытворчасцi i завершылася ў 2002 годзе. Праўда, пасля мадэрнiзацыi вытворчасцi тэмпы росту прадукцыi былi вельмi павольнымi. Адбiвалася запаланенне беларускага рынку танным iмпартам... Сiтуацыя да лепшага змянiлася пасля дапамогі ГТФ «Нёман» дзяржавы i прыходу на пост кiраўнiка прадпрыемства Юрыя Чарнышова. ЯКАСЦЬ — ПЕРШ ЗА ЎСЁ На фабрыцы лiчаць, што сучасны тытунёвы рынак патрабуе вытворчасцi сучасных цыгарэт, якiя прыносiлi б найменшую шкоду здароўю чалавека, якi, на жаль, далёка не заўсёды задумваецца, што курыць. Таму ў плане якасцi на ГТФ зроблена вельмi шмат. Адным з немалаважных фактараў, якiя пацвярджаюць высокую якасць выпускаемай прадукцыi, з’яўляецца атрыманне фабрыкай першага i адзiнага ў тытунёвай галiне сертыфiката на адпаведнасць сiстэмы менеджменту якасцi мiжнародным стандартам СТБ IСO 9001-2001. Адметна, што гэты дакумент сапраўдны не толькi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, але i пацверджаны Галоўным нямецкiм таварыствам на акрэдытацыi i нямецкiм саветам па акрэдытацыi. З мэтай максiмальнага задавальнення патрабаванняў спажыўца, падтрымання стабiльна высокай якасцi выпускаемых вырабаў на фабрыцы i ва ўсiх абласных цэнтрах Беларусi створаны незалежныя грамадскiя дэгустацыйныя камiсii, якiя вельмi старанна «пракурваюць» цыгарэты, перш чым даць «дабро» на iх масавы выпуск. На асаблiвым кантролi прадпрыемства якасць цыгарэт, якiя выпускаюцца сумесна з кампанiяй «Брыцiш-Амерыкан Табако». Прадстаўнiкi гэтай кампанii ў любы момант могуць прыехаць у Беларусь i зрабiць дзесяткi кантрольных закупак сваiх цыгарэт у розных гандлёвых пунктах i нават частку з iх адправiць у Германiю, дзе незалежнай камiсiяй робiцца iх экспертыза. Летась ужо быў такi аўдыт, i нiводнай «некандыцыi» прад’яўлена не было. Зараз калектыў прадпрыемства сумесна з БелДIМ праводзiць вялiкую работу па падрыхтоўцы да патрабаванняў дырэктывы 2001/37/ЕС Еўрапейскага парламента, якi датычыцца якасцi тытунёвых вырабаў. Пры выпуску асноўнай прадукцыi праводзiцца сiстэматычны аналiз якасцi з прымяненнем статыстычных метадаў. Асноўнымi крытэрыямi з’яўляюцца ўзнаўленне працэсу i доля рызыкi спажыўца. На ўсiх стадыях тэхналагiчных працэсаў праводзiцца пастаянны кантроль якасцi паўфабрыкатаў i гатовай прадукцыi Для павелiчэння аб’ёмаў выпускаемай прадукцыi на прадпрыемстве перагледзелi маркетынгавую палiтыку. ГТФ «Нёман» — адзiнае ў краiне прадпрыемства, якое прапанавала рэкламную гульню на званне лепшай аптовай арганiзацыi па выбарцы квот i аплаце за тытунёвыя вырабы. Згодна з умовамi гульнi, той, хто на працягу года прадасць найбольшую колькасць прадукцыi ГТФ, атрымае далёка не сiмвалiчную грашовую прэмiю — 150 мiльёнаў рублёў. Сярод шматлiкiх прадпрыемстваў Белкаапсаюза i аптовых баз Мiнгандлю найбольш разваротлiвай аказалася Бабруйская аптовая база. З ГIСТОРЫI КУРЭННЯ ТЫТУНЮ... 6000 гадоў да нашай эры Паводле ацэнак экспертаў, тытунёвы куст поўнасцю сфармiраваўся i прыняў цяперашнi выгляд. 600—1000 гг. да н.э. Гватэмала Першае графiчнае выяўленне курыльшчыка. Знойдзены глiняны посуд, на якiм намаляваны iндзеец Мая, якi курыць скручаныя лiсты тытуню, перацягнутыя нiткай. Курэнне iндзейца Мая называлi сiк’ар. 15 кастрычнiка 1492 года тытунь быў прапанаваны Хрыстафору Калумбу амерыканскiмi iндзейцамi як падарунак. 1497 год. Роберт Пэйн, спадарожнiк Калумба ў другiм падарожжы 1493 года, пiша сваю першую справаздачу аб тытунi i яго выкарыстаннi. 1519 год. Мексiка. Картэз заваёўвае сталiцу ацтэкаў i сустракае там людзей, што курылi прататыпы нашых цыгарэт. 1531 год. Санта-Дамiнга. Пачынаецца еўрапейская культывацыя тытуню. 1558 год. Першае з’яўленне тытуню ў Партугалii. 1559 год. Першае з’яўленне тытуню ў Iспанii. 1633 год. Масачусет (ЗША). Забараняецца публiчнае курэнне тытуню. 1634 год. Расiя. Цар Аляксей уводзiць пакаранне за курэнне. Першае парушэнне — порка. Вырыванне ноздраў i ссылка ў Сiбiр, другое — смяротная кара. 1847 год. Англiя. Фiлiп Морыс адкрывае свой першы тытунёвы магазiн, у якiм прадаюцца турэцкiя цыгарэты ручной скруткi. 1854 год. Англiя. Уладальнiк лонданскага тытунёвага магазiна Фiлiп Морыс пачынае вырабляць свае ўласныя цыгарэты. 1861 год. Па прашэнню Лейбы Шарашэўскага створана Гродзенская тытунёвая фабрыка.. Матэрыялы рэкламна-iнфармацыйнай старонкi падрыхтаваў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно прыкмечана, што жыццё кожнага з нас традыцыйна складваецца з белай i чорнай палос. Гэта значыць, што сёння чалавеку на ўсе 32 зубы можа ўсмiхацц
|
|