Выплата пенсiй за выхадныя i святочныя днi пачнецца раней
Алена ПРУС, БЕЛТА
У сувязi з пераносам рабочых дзён з 16 красавiка на 14 красавiка i з 30 красавiка на 5 мая гэтага года, а таксама са святкаваннем Радаўнiцы i 1 Мая графiк выплаты пенсiй падкарэктаваны.
Як паведамiла начальнiк упраўлення паштовых тэхналогiй i лагiстыкi РУП «Белпошта» Валянцiна Малiноўская, у сельскай мясцовасцi выплата пенсiй за 15, 16 i 17 красавiка будзе праведзена напярэдаднi — у суботу 14 красавiка. Паколькi гарадскiя аддзяленнi сувязi будуць працаваць у панядзелак 16 красавiка, то менавiта ў гэты дзень адбудзецца выплата пенсiй за 16 i 17 красавiка. Паводле слоў спецыялiста, пенсii за 1 мая будуць выплачаны на дзень раней — 30 красавiка. «Па графiку выплата пенсiй у рэспублiцы з першага дня месяца пачынаецца толькi ў горадзе Мiнску i Вiцебскай вобласцi (у астатнiх рэгiёнах — на некалькi дзён пазней), — праiнфармавала Валянцiна Малiноўская. — Таму змяненне тэрмiнаў выплаты пенсiй за 1 мая закране толькi нязначную колькасць атрымальнiкаў пенсiй».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з пераносам рабочых дзён з 16 красавiка на 14 красавiка i з 30 красавiка на 5 мая гэтага года, а таксама са святкаваннем Радаўнiцы i 1 Мая гр
|
|