Наведванне могiлак i помнiкаў у зоне радыяцыйнага адчужэння будзе дазволена 16—17 красавiка
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Месцы пахавання ў зоне радыяцыйнага адчужэння i адсялення будуць адкрыты 16—17 красавiка з 8.00 да 18.00. Толькi ў гэтыя днi для ўезду на забруджаную тэрыторыю не спатрэбяцца спецыяльныя пропускi.
Як паведамiў начальнiк адмiнiстрацыi зоны радыяцыйнага адчужэння i адсялення Гомельскай i Магiлёўскай абласцей Юрый Кузьмiч, традыцыйна на Радаўнiцу ўводзiцца свабодны рэжым наведвання тэрыторыi павышанага радыяцыйнага забруджвання. Аднак тыя, хто ўязджае, могуць знаходзiцца толькi каля месцаў пахавання родных i блiзкiх. Свабоднае перамяшчэнне па зоне забаронена, удакладнiў субяседнiк. Гэта будзе кантралявацца спецыяльнымi рэйдавымi патрулямi. Юрый Кузьмiч дадаў, што на тэрыторыi зоны адчужэння налiчваецца больш як 290 могiлак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцы пахавання ў зоне радыяцыйнага адчужэння i адсялення будуць адкрыты 16—17 красавiка з 8.00 да 18.00. Толькi ў гэтыя днi для ўезду на забруджаную |
|