«Белiнвестбанк» атрымаў першы сiндыкаваны крэдыт амаль на 30 млн USD
Сяргей КУРКАЧ
Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» падпiсаў узгадненне аб бiвалютным сiндыкаваным крэдыце на 12 млн еўра i 11 млн долараў. Крэдыт быў дадзены аднаму з буйнейшых беларускiх банкаў на паўгода з магчымасцю пралангацыi.
Прыкладна 30 мiльёнаў долараў, якiя атрымлiвае ААТ «Белiнвестбанк» з дапамогай фiнансавай групы VTB-Europe i Знешгандальбанка Расii, будуць накiраваны галоўным чынам на развiццё транспарту, вытворчасцi будаўнiчых матэрыялаў i фiнансаванне праектаў у сферы энергетыкi. Дадзены сiндыкаваны крэдыт прадугледжвае ўдзел у iм фiнансавых сродкаў 12 еўрапейскiх банкаў. Умовы атрымання бiвалютнага крэдыту прадугледжваюць аплату каля 8 працэнтаў гадавых па еўра, па долару — 10 працэнтаў гадавых. — Магчыма, па гэтай схеме мы атрымлiваем не вельмi танныя фiнансавыя сродкi, — адзначыў журналiстам старшыня праўлення ААТ «Белiнвестбанк» Аляксандр Руткоўскi, — аднак трэба ўлiчваць той факт, што гэты крэдыт не патрабуе ад нас дадатковых страховак або нейкiх iншых вiдаў забеспячэння; атрыманыя ж сродкi банк можа свабодна выкарыстоўваць на тэрыторыi Беларусi па ўласнаму жаданню. Паводле слоў кiраўнiка «Белiнвестбанка», эканомiка краiны сёлета развiваецца ў крыху iншых умовах, што ў большасцi звязана з ростам цэн на энерганосьбiты. Дэбютны сiндыкаваны крэдыт паказвае магчымасць нашай эканомiкi i банкаўскай сiстэмы да адаптацыi ў новых эканамiчных умовах. — Стварэнне сумесных праектаў у першым квартале года адлюстроўвае той факт, што расiйскiя i заходнiя партнёры давяраюць нашай краiне i нашаму банку ў прыватнасцi, — упэўнены Аляксандр Руткоўскi. Згодна з праграмай, на блiжэйшыя 3—6 месяцаў ААТ «Белiнвестбанк» плануе прыцягнуць з-за мяжы каля 150 мiльёнаў долараў з такiм разлiкам, каб да канца года ў балансе банка было 300—400 мiльёнаў долараў знешняй пазыкi. Сёння «Белiнвестбанк» займае 5-е месца сярод 28 беларускiх банкаў па велiчынi актываў. Рэсурсы банка складаюць больш за адзiн мiльярд долараў. Асноўнымi акцыянерамi гэтай фiнансавай установы з’яўляецца Мiнэканомiкi Беларусi, на якое прыпадае 52,4 працэнта акцый, i Нацыянальны банк Беларусi — 21,8 працэнта. Банк спецыялiзуецца на доўгатэрмiновым крэдытаваннi. Урадам Рэспублiкi Беларусь ААТ «Белiнвестбанк» прадастаўлены паўнамоцтвы банка-агента пры абслугоўваннi знешнiх дзяржаўных пазык.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi банк развiцця i рэканструкцыi «Белiнвестбанк» падпiсаў узгадненне аб бiвалютным сiндыкаваным крэдыце на 12 |
|