Прэзiдэнт запатрабаваў ад пракуратуры ўзмацнiць барацьбу з карупцыяй
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад пракуратуры нараўне з узмацненнем крымiнальна-прававых мераў у барацьбе з карупцыяй асаблiвую ўвагу ўдзяляць нагляду за выкананнем патрабаванняў да парадку прыняцця эканамiчных рашэнняў дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi. Прэзiдэнт запатрабаваў таксама не аслабляць кантроль за выкананнем абмежаванняў для дзяржаўных службовых асобаў, як гэта прадугледжана Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».
Кiраўнiк дзяржавы 19 красавiка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Пятра Мiклашэвiча. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках дзейнасцi праваахоўных органаў па процiдзеянню карупцыi i злачыннасцi за першы квартал гэтага года. Генеральны пракурор адзначыў, што сумеснымi намаганнямi органаў пракуратуры, праваахоўных i iншых дзяржаўных органаў iстотна знiжаны ўзровень карупцыi. Гэтаму садзейнiчалi дакладная каардынацыя работы праваахоўных органаў i актывiзацыя процiдзеяння карупцыi з сувязi з уступленнем у студзенi гэтага года ў сiлу новага антыкарупцыйнага закона. За 3 месяцы 2007 года выяўлена 238 фактаў хабарнiцтва, 195 фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, 347 фактаў учынення злачынстваў, звязаных са злоўжываннем уладай або службовымi паўнамоцтвамi. У цэлым колькасць карупцыйных злачынстваў у параўнаннi з першым кварталам 2006 года знiзiлася на 24,4 працэнта. У першым квартале 2007 года ў рэспублiцы ў цэлым зарэгiстравана 41 458 злачынстваў, што на 10,3 працэнта менш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. Знiжэнне ўзроўню злачыннасцi адбылося за кошт змяншэння колькасцi ўчыненых цяжкiх (на 25,9 працэнта), менш цяжкiх злачынстваў (на 8 працэнтаў) i злачынстваў, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi (на 14,8 працэнта). Назiраецца знiжэнне колькасцi наўмысных забойстваў, разбояў, грабяжоў i хулiганстваў. Iстотна зменшылася колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетнiх (на 26 працэнтаў). Прэзiдэнт падкрэслiў, што абарона грамадзян ад злачынных замахаў застаецца адной з асноўных задач дзяржавы, i запатрабаваў ад органаў пракуратуры яшчэ больш эфектыўнай каардынацыi дзейнасцi праваахоўных органаў па барацьбе са злачыннасцю, прыняцця дзейсных i своечасовых мераў па раскрыццю злачынстваў, прыцягненню вiнаватых асобаў да адказнасцi. Генеральны пракурор таксама праiнфармаваў Прэзiдэнта аб ходзе папярэдняга расследавання крымiнальных спраў i судовага разгляду крымiнальных спраў, што знаходзяцца на кантролi ў кiраўнiка дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад пракуратуры нараўне з узмацненнем крымiнальна-прававых мераў у барацьбе з карупцыяй асаблiвую ў
|
|