Мінскі аднакурснік Ельцына быў на яго залатым вяселлі паўгады таму
27 верасня 2006 года Барыс і Наіна Ельцыны справілі залатое вяселле. Сярод 15 прысутных быў Юрый Сердзюкоў, сусед Ельцына па пакоі ў інтэрнаце Уральскага політэхнічнага інстытута. “Еўрапейскае радыё” датэлефанавалася да Юрыя Іванавіча і распытала пра ўражанні ад сустрэч з першым прэзідэнтам Расіі, а таксама пазычыла ў яго рэдкія студэнцкія фотаздымкі Барыса Ельцына.
“Паўгады таму, на сваім залатым вяселлі ён выглядаў крыху горш, чым калі мы бачылі яго ў 2003 годзе У 2004-м. Ён пры сваім росце меў вагу 85 кілаграмаў - сухарлявы, добры. А тут, пасля таго, як ён упаў Прабачце, у мяне зараз няма магчымасці з вамі размаўляць - мне цяжка ” Іх сяброўства цягнулася 60 гадоў Юрый Сердзюкоў: “Аснова нашых стасункаў - з 1948 года - я яго ніколі ні пра што не прасіў, і ён мяне таксама ніколі ні пра што не прасіў, акрамя таго выпадку, калі яму трэба было зрабіць дошку гонару, калі ён быў шараговым будаўніком. Два гады жылі ў адным пакоі”. Пяльмені на Мінскім моры Юрый Сердзюкоў: “Мы сабралі нашых першакурснікаў, з якімі вучыліся разам у адной групе з Наінай - гэта былі Варашылаў, Сальнікаў, Агафонава і мы з Энэляй. Да нашага дома пад’ехала машына дыпламатычнай службы і адвезла нас у рэзідэнцыю на Мінскім моры. Да таго была размова, што ён хацеў прыйсці да нас у госці, але не тады, а калі ён у Брэст прыязджаў. І жартам ён кажа: “Вось, на ўральскія пяльмені пад’едзем!” Але ў нас тады была дрэнная дарога Ная пажартавала тады: “Скажыце, што да вас Ельцын едзе на пяльмені - дык можа зробяць вам дарогу добрую! - Ці адрамантавалі дарогу? Юрый Сердзюкоў: “Гэта зрабілі пасля, не звязана з імі, месяцы праз тры-чатыры”. Першая сустрэча з першым прэзідэнтам Сердзюкоў: “У кожны прыезд яго сюды ў Мінск мы сустракаліся з ім. І вось адна была памятная сустрэча - ў былым абкаме партыі насупраць стадыёна “Дынама”. У СНД у нашым далі мне пропуск і нават абяцалі даць нам кабінет для сустрэчы ў ім, каб мы там папілі гарбаты. І вось чакаю, тэлефанавання няма. 10-я ўвечары - позна. Я пайшоў сам. Праходжу першы пост аховы, другі - паказваю міліцыі пропуск. На вуліцы стаяць чацвёра ў цёмных касцюмах. Я прыгледзеўся - адзін твар знаёмы. Гэта быў Каржакоў. Мы з ім сустракаліся на 60-годдзі Ельцына. Я кажу: “Мне трэба сустрэцца з Ельцыным”. Ён кажа: “Гэта цяжка, у іх графік. Але што-небудзь зробім”. Ён завёў у будынак. Падымаемся на другі паверх, падышлі да дзвярэй. Каржакоў кажа: “Заходзіш - ідзеш у кут і там стаіш. Калі ён цябе пабачыць - сустрэча будзе, а калі не - такім жа самым чынам сыдзеш. Я стаю. Ельцын размаўляе са Снегурам Пасля разварочваецца: “Юра!” - і як мядзведзь рукі ўзняў. Там усе прэзідэнты краін СНД былі - са здзіўленнем глядзелі: што гэта за сустрэча, што такое? Ён тут жа паклікаў афіцыянтку, яна нам - па келішку каньячку І на гэтым развіталіся”. Апошняя сустрэча - залатое вяселле “Апошні раз, калі было гэтае залатое вяселле 27 верасня, ён як зрабіў Людзей шмат, у іх чалавек 20 сваякоў, калі сабраць усю сям’ю. А стол у іх усяго чалавек на 20 Ён сказаў так: “Я ўсіх мужыкоў адправіў у камандзіроўкі. І Валеру Усіх. І засталіся са сваіх толькі ён і Ная, Лена, Таня, унучка і ўнук. Тры чалавекі, са студэнтаў, якія вучыліся з ім разам - два масквічы і мы з Энэляй. Дзве сяброўкі Наі - адна нават са школьных часоў. Шэф пратаколу Уладзімір Мікалаевіч Шаўчэнка, доктар, начальнік аховы і Пятроў - былы сакратар абкаму са Свярдлоўска. Вось такая вузкая кампанія менавіта студэнцкая, тых часоў - яна спрыяла гутарцы Гэта нават не гутарка была, а проста ўспаміны. Мы засталіся там на два дні - жылі ў Барвіхе, з ім”. На фота: Барыс Ельцын, Энэля і Юрый Сердзюковы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 верасня 2006 года Барыс і Наіна Ельцыны справілі залатое вяселле. |
|