У фонд суботнiка — 11,3 мiльярда рублёў
Iгар ГРЫШЫН
Рэспублiканскi суботнiк у гэтым годзе прайшоў вынiкова, а заробленыя на iм сродкi плануецца накiраваць на сацыяльную падтрымку беларускiх дзетак.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Апараце Савета Мiнiстраў Беларусi, у рэспублiканскiм суботнiку 21 красавiка прынялi ўдзел больш за 3595,6 тысячы чалавек. У фонд суботнiка было пералiчана больш за 11,3 мiльярда рублёў. Прадпрыемствы i арганiзацыi краiны вырабiлi прамысловай прадукцыi ў бягучых цэнах больш як на 16,7 мiльярда рублёў. Найбольшая колькасць людзей, што былi задзейнiчаны ў суботнiку, зарэгiстравана ў сталiцы, дзе ў мерапрыемстве прынялi ўдзел амаль 683,9 тысячы чалавек. У Вiцебскай вобласцi ўдзельнiчалi у суботнiку 583,7 тысячы чалавек, Мiнскай — 452,7 тысячы, Брэсцкай — 457,9 тысячы, Гродзенскай — 416,6 тысячы, Магiлёўскай — 433 тысячы, Гомельскай — 567,9 тысячы чалавек. Мiнчане пералiчылi ў фонд суботнiка 4500 мiльёнаў рублёў, з Брэсцкай вобласцi паступiла 1055,8 мiльёна рублёў, Вiцебскай — 1250 мiльёнаў, Гомельскай — 1740 мiльёнаў, Гродзенскай — 863,7 мiльёна, Мiнскай — 888,1 мiльёна, Магiлёўскай — 992,2 мiльёна рублёў. Прадпрыемствы i арганiзацыi сталiцы выпусцiлi прадукцыi амаль на 5492,9 мiльёна рублёў, Брэсцкай вобласцi — на 1511,7 мiльёна, Вiцебскай — на 1820,5 мiльёна, Гомельскай — на 1510 мiльёнаў, Гродзенскай — на 1501,7 мiльёна, Мiнскай — на 2485,9 мiльёна, Магiлёўскай — на 2401,7 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi суботнiк у гэтым годзе прайшоў вынiкова, а заробленыя на iм сродкi плануецца накiраваць на сацыяльную падтрымку беларускiх дзетак |
|