21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi заявiў аб намеры строга кантраляваць цэны на будаўнiцтва сацыяльнага жылля

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка па традыцыi прыняў удзел у рэспублiканскiм суботнiку.

У гэтым годзе, як i ў мiнулым, Прэзiдэнт працаваў на будаўнiцтве шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна».

У складзе брыгады рабочых, у якую ўвайшлi таксама мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, мэр Мiнска Мiхаiл Паўлаў i спартсмены, Аляксандр Лукашэнка ўкладваў бетон пад падлогу памяшканняў.

Пасля завяршэння работы на суботнiку кiраўнiк дзяржавы адказаў на пытаннi журналiстаў. Прэзiдэнт заявiў, што ў Беларусi будзе прадоўжана ўзвядзенне буйных аб’ектаў агульнанацыянальнага значэння, такiх як комплекс «Мiнск-Арэна».

Ён выказаў занепакоенасць высокiмi цэнамi на будаўнiцтва, у тым лiку спартыўных, сацыяльных аб’ектаў i жылля. Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што лiчыць недастатковай работу ўрада па змяншэнню кошту будаўнiцтва, i паведамiў, што ў другой палавiне гэтага года мае намер вярнуцца да разгляду гэтай праблемы «з самых жорсткiх пазiцый». Гаворачы аб прычынах высокiх цэн на будаўнiцтва жылля, Прэзiдэнт адзначыў, што попыт у гэтай сферы значна перавышае прапанаванне, адсюль фармiруецца цана. «Мы ўсе жывём у рыначных умовах», — растлумачыў ён.

Аднак, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, у гэты працэс умяшалася дзяржава. «Мы ўзялi пад кантроль чаргавiкоў, аднавiлi савецкiя чэргi (нi ў адной краiне гэтага не засталося). Мы захавалi чэргi для тых, хто жыллё яшчэ не атрымлiваў i хто ў iм мае патрэбу. I гэтыя цэны мы кантралюем — яны напалавiну нiжэйшыя за рыначныя. Моладзi даём iльготныя крэдыты. Гэта значыць, сацыяльнае жыллё па цэнах мы стараемся кантраляваць», — сказаў Прэзiдэнт.

Разам з тым, назiраецца рост цэн на ўсе катэгорыi жылля. Сярод аб’ектыўных прычын — падаражэнне энерганосьбiтаў, павышэнне цэн, у тым лiку на будматэрыялы, затраты на аднаўленне будаўнiчай галiны, якое будзе поўнасцю завершана толькi да канца гэтай пяцiгодкi.

«Але ў мяне, як i ў людзей, вельмi шмат пытанняў да органаў улады i самiх будаўнiкоў. I ў блiжэйшы час мы гэтыя пытаннi разгледзiм. Людзi будуць ведаць, да якога мы прыйдзем рашэння», — падкрэслiў Прэзiдэнт. «Паглядзiм, што ўдасца зрабiць па цане, хоць у Беларусi цэны самыя нiзкiя на будаўнiцтва, таму што дзяржава ўмешваецца ў гэты працэс», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён заўважыў, што нiзкая цана на будаўнiцтва жылля прывядзе да знiжэння зарплаты будаўнiкам, цэн на будматэрыялы, «а там таксама людзi i патрэбна мадэрнiзацыя вытворчасцi».

Каментуючы па просьбе журналiстаў вынiкi свайго нядаўняга вiзiту ў Аман i Iндыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час наведвання Амана беларускi бок азнаёмiўся з магчымасцямi гэтай краiны i вызначыў перспектыўныя напрамкi супрацоўнiцтва. Ён падкрэслiў, што ў аманскага боку ёсць iнтарэс да развiцця супрацоўнiцтва з Беларуссю ва ўсiх сферах, у тым лiку ў плане iнвестыцый. Як чакаецца, у блiжэйшы час для абмеркавання далейшых крокаў па развiццю ўзаемадзеяння Беларусь наведае дэлегацыя дзелавых колаў Амана.

Што датычыцца Iндыi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што гэта «каласальная краiна i вельмi вялiкi рынак». Паводле яго слоў, iндыйскi бок гатовы да сур’ёзнай прысутнасцi Беларусi на сваiм рынку. Аб гэтым сведчыць i прапанова кiраўнiцтва Iндыi аб павелiчэннi тавараабароту з нашай краiнай да $500 млн да 2010 года.

Як адзначыў Прэзiдэнт, iндыйскi бок заявiў аб зацiкаўленасцi набыць беларускую тэхнiку i абсталяванне для развiцця дарожнага будаўнiцтва i сельскай гаспадаркi. Перспектыўнымi напрамкамi супрацоўнiцтва з Iндыяй кiраўнiк дзяржавы назваў таксама ваенна-тэхнiчнае i навукова-тэхнiчнае ўзаемадзеянне.

Прадстаўнiкоў СМI цiкавiла таксама думка Прэзiдэнта, чаму дамоўленасцi з той або iншай краiнай аб прыцягненнi iнвестыцый не заўсёды атрымлiваюць належную рэалiзацыю. На гэта кiраўнiк дзяржавы адказаў: «Iнвестыцыi сёння не галоўнае, галоўнае — праекты».

Ён растлумачыў, што замежныя iнвестары часта прапануюць праекты на ўмовах, якiя не задавольваюць нашу дзяржаву, напрыклад, без выплаты падаткаў. Яшчэ адна прычына таго, што не ўсе праекты рэалiзуюцца, — прамаруджванне i бюракратызм беларускiх чыноўнiкаў.

Прэзiдэнт адзначыў, што iнвестыцыйная дзейнасць недастаткова развiта, напрыклад, у ваенна-прамысловым комплексе краiны — гэта стала зразумела пасля нядаўняй справаздачы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта. «Хоць мы захавалi i аднавiлi гэты сектар, ён нядрэнна развiваецца, але гэта пакуль не зусiм тое, што нам патрэбна», — сказаў беларускi лiдар.

Гэта яшчэ адна актуальная праблема, на вырашэннi якой кiраўнiцтва краiны акцэнтуе ўвагу ў блiжэйшы час.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка па традыцыi прыняў удзел у рэспублiканскiм суботнiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика