Ад рэалiй жыцця — да нормаў законаў— Мяркуючы па колькасцi законапраектаў, разгледжаных дэпутатамi на першых пленарных пасяджэннях вясновай сесii (больш за 30), заканатворчая работа спорыцца. Чым вы патлумачыце, Сяргей Макаравiч, такую даволi шпаркую «прапускную здольнасць» Палаты прадстаўнiкоў? — Належнай арганiзацыйнай i змястоўнай падрыхтаванасцю да сесii. Па законапраектах, якiя абмяркоўваюцца ў Авальнай зале, у дэпутатаў ужо сфармiравалася пазiцыя, таму з прыняццем салiдарных рашэнняў асаблiвых праблем не ўзнiкла. — Аднак без гарачых дыскусiй не абышлося. Нямала коп’яў зламана пры абмеркаваннi новай працэдуры ўсынаўлення, паўнамоцтваў пракуратуры. Ды i па законапраекту «Аб рэкламе», хоць i прынятым большасцю галасоў, спрэчка таксама была даволi эмацыянальнай... — Роскiд думак, якi ўзнiкае ў дэпутатаў па рэгулюемых рэзанансных пытаннях, — гэта натуральна. На тое i парламент, каб народныя выбраннiкi шчыра выказвалi свае погляды i меркаваннi. Тая ж тэма рэкламы, асаблiва тэлевiзiйнай i вонкавай, на слыху не першы год. Яе навязлiвасць, а то i проста «адвязанасць», набiла аскомiну, таму нават на стадыi другога чытання некаторыя дэпутаты не адмовiлiся ад сваiх радыкальных прапаноў. Але галасаванне паказала, што нам удалося выпрацаваць рашэнне, у якiм збалансаваны iнтарэсы рэкламнага рынку як важнага сектара эканомiкi i спажыўцоў рэкламы. Для гэтага дэпутаты напружана папрацавалi разам з Саветам Мiнiстраў, Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта, экспертамi, спецыялiстамi Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў i грамадскасцю. У вынiку калектыўнай шлiфоўкi законапраекта быў сiстэматызаваны ўвесь спектр адносiнаў у рэкламнай сферы, прычым улiчаны i эканамiчны, i маральна-псiхалагiчны фактар. Забаронена рэклама, якая абуджае агрэсiю i iншыя небяспечныя дзеяннi, устаноўлены абмежаваннi на рэкламу пiва, алкаголю i табачных вырабаў, а таксама акрэслены рамкi для рэкламы медыцынскага характару i рэкламы ў сродках масавай iнфармацыi. Атрымаўся, лiчу, узважаны дакумент, якi пасля ўступлення ў сiлу паслужыць як эканамiчным, так i грамадскiм iнтарэсам. — I што пры ацэнцы дэпутатамi новых заканадаўчых iнiцыятыў з’яўляецца вызначальным? — Адпаведнасць рэалiям нашага беларускага жыцця. Можна красамоўна выказвацца па актуальных пытаннях, разумна тэарэтызаваць, прыводзiць выкладкi, але карысцi будзе мала, калi прававыя нормы не прывязаны як след да становiшча спраў у рэгулюемай сферы. Правiлы паводзiнаў, якiя ўстанаўлiваюць законы, жыццядзейныя толькi пры ўмове заснаванасцi на тым, што ўжо замацавалася альбо замацоўваецца на практыцы. Менавiта такiя правiлы мы i ўвасабляем у нацыянальным заканадаўстве. Узяць, скажам, законапраект «Аб унiтарных прадпрыемствах». Дэталёва прапрацоўваючы iх прававы статус, парадак дзейнасцi i лiквiдацыi, а таксама правы i абавязкi ўласнiкаў маёмасцi гэтых камерцыйных арганiзацый, дэпутаты запрасiлi да экспертызы вытворцаў, наймальнiкаў, мiнiстэрствы, абласныя i Мiнскi гарадскi выканаўчыя камiтэты, грамадскiя аб’яднаннi. Быў прааналiзаваны практычны вопыт шэрагу ўнiтарных прадпрыемстваў, як дзяржаўных, так i прыватных, што дазволiла зверыць пазiцыi i дакладна вызначыцца па канцэптуальных падыходах. Законапраект атрымаў адабрэнне ў першым чытаннi i цяпер рыхтуецца да другога чытання. — Чым кiравалiся дэпутаты, выказаўшыся за ўстанаўленне больш суровай крымiнальнай адказнасцi за збыт наркотыкаў? — Зноў жа — правапрымяняльнай практыкай, якая пасведчыла, што наркадзялкам удаецца пазбягаць адэкватнага пакарання за цяжкiя злачынствы, таму што яно не залежыць ад небяспечнасцi таго цi iншага вiду наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. Гэта знiжае эфектыўнасць барацьбы з распаўсюджваннем у нашай краiне асаблiва небяспечных наркотыкаў. Таму ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь уносiцца адпаведнае дапаўненне. Карэктуецца таксама i дзеючы Закон «Аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх пракурсорах». Будзе ўзмоцнена адказнасць i за незаконны абарот пракурсораў, з перапрацоўкi якiх вырабляюцца наркотыкi. Абцяжарваючай наркатычныя злачынствы абставiнай стане збыт дурману на тэрыторыi ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, вайсковых фармiраванняў, у месцах знаходжання пад вартай, а таксама ў час правядзення спартыўных, культурных i iншых масавых мерапрыемстваў. Гэтыя i iншыя прававыя навацыi пераадолелi ўжо этап першага чытання. Думаю, што далейшы разгляд новай заканадаўчай iнiцыятывы таксама пройдзе паспяхова. — Шырокi грамадскi рэзананс атрымаў законапраект аб новых сацыяльных гарантыях па падтрымцы сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей. Калi ён будзе разглядацца на сесii? — Сапраўды, змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» выклiкалi ў грамадстве вялiкую цiкавасць, бо яны дазволяць павысiць дабрабыт многiх сем’яў. Калi парламент ухвалiць гэты дакумент, то памер аднаразовай дапамогi пры нараджэннi ў сям’i першынца павялiчыцца з 2 да 5 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму, а пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — да 7 бюджэтаў. Акрамя гэтага, з 65 да 80 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ўзрасце памер штомесячнай дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў. Абмеркаванне законапраекта ў першым чытаннi запланавана на 25 красавiка. Я хацеў бы звярнуць увагу чытачоў «Звязды» на тое, што тэматыка аховы дзяцiнства i мацярынства, умацавання сацыяльнага статуса сям’i з’яўляецца на гэтай сесii адной з прыярытэтных. На падыходзе да абмеркавання ў Авальнай зале папраўкi ў заканадаўчыя акты аб правах дзiцяцi, утрыманнi алiментаў на дзяцей i аб дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваiм мiнулагоднiм Пасланнi да беларускага народа i Нацыянальнага сходу падкрэслiў неабходнасць прыняцця самых строгiх заканадаўчых мераў, каб у нашай краiне не было сiроцтва пры жывых бацьках. На вырашэнне гэтай задачы i скiраваны названыя законапраекты. — Раскажыце, Сяргей Макаравiч, па магчымасцi канспектыўна, што зроблена па выкананню iншых заканатворчых задач, якiя Прэзiдэнт паставiў у леташнiм Пасланнi. — Перш-наперш мы засяродзiлiся на стварэннi прававой базы пад усе стратэгiчныя прыярытэты развiцця краiны, вызначаныя трэцiм Усебеларускiм народным сходам. Прыняты законы па шырокаму спектру эканамiчных пытанняў, якiя маюць вялiкае значэнне для дзяржавы i грамадства. У iх лiку — новыя рэдакцыi Банкаўскага i Мытнага кодэксаў, Паветраны кодэкс, адобраныя ў першым чытаннi праект новага Кодэкса аб зямлi i закона аб iпатэцы, якi пашырыць магчымасцi грамадзян у паляпшэннi сваiх жыллёвых умоў, папраўкi ў заканадаўства аб узмацненнi адказнасцi за парушэннi ў долевым будаўнiцтве шматкватэрных дамоў, дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання, замацаванне статуса канцэрнаў, вытворчых, навукова-вытворчых i iншых аб’яднанняў. Праведзена своеасаблiвая рэвiзiя заканадаўства на прадмет яго адпаведнасцi патрабаванням кiраўнiка дзяржавы па дэбюракратызацыi. Парламентарыi ўрэгулявалi нарматыўную базу натарыяльнай дзейнасцi па прынцыпу «аднаго акна». Адменены ўстарэлыя прававыя нормы, якiя выклiкалi ў людзей абгрунтаваныя нараканнi. Шэраг новых, узаемазвязаных прававых рашэнняў прянята па ўдасканаленню работы з грамадзянамi. Сiстэматызуецца заканадаўства нацыянальнай бяспекi, аховы правапарадку i барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю. Створаны прававы падмурак процiдзеяння карупцыi, экстрэмiзму, грамадзянскай абароны, ахоўнай дзейнасцi. Нядаўна мы адобрылi ў другiм чытаннi законапраект «Аб пракуратуры Рэспублiкi Беларусь». Завяршаецца прапрацоўка да другога чытання новых заканадаўчых iнiцыятыў аб органах унутраных спраў, аб Дзяржаўнай гранiцы i блока законапраектаў па пытаннях ваеннага будаўнiцтва. У сацыяльным пакеце прынятых нарматыўных дакументаў я выдзелiў бы прававую рэгламентацыю агульнай сярэдняй адукацыi, шэрагу пытанняў сацыяльнай абароны сям’i, занятасцi насельнiцтва, сацыяльных гарантый дзецям-iнвалiдам, комплекснае ўрэгуляванне адносiнаў у сферы абарачэння лекавых сродкаў, а таксама ўмацаванне страхавых прынцыпаў у пенсiйнай сiстэме. На гэтай сесii разгледзiм яшчэ некалькi рэзанансных законапраектаў — «Аб вышэйшай адукацыi», «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi», «Аб ахове працы» i папраўкi ў закон «Аб ахове здароўя». Усе прынятыя прававыя дакументы i тыя, што будуць адобраны на вясновай сесii, здольны, я ўпэўнены, iстотна паўплываць на паляпшэнне якасцi жыцця ў нашай краiне i сыграюць сваю стваральную, стымулюючую ролю ў пабудове дзяржавы для народа. — Важнейшай палiтычнай падзеяй гэтай сесii стане зварот кiраўнiка дзяржавы ў Авальнай зале парламента з чарговым Пасланнем беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу. На якiх пытаннях, на ваш погляд, зробiць акцэнт Прэзiдэнт? — У заканатворчасцi вельмi многае залежыць ад тонусу дыялога парламентарыяў з Прэзiдэнтам. Я хацеў бы падкрэслiць, што гэты дыялог канструктыўны i плённы. Ён уключае рэгулярныя сустрэчы дэпутатаў з кiраўнiком дзяржавы, абмен думкамi па актуальных пытаннях грамадска-палiтычнага жыцця краiны i заканадаўчай дзейнасцi. Штогадовыя звароты Прэзiдэнта з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу заўсёды даюць падставу для роздуму, зараджаюць нас новымi iдэямi. Мяркую, што i ў чарговым Пасланнi Прэзiдэнт з характэрнай яму шчырасцю выкажацца па ключавых праблемах развiцця Беларусi. Ён акрэслiць галоўныя напрамкi прыкладання сiл усiх галiн дзяржаўнай улады для замацавання ўстойлiвага эканамiчнага росту, забеспячэння высокiх якасных параметраў рэальнага сектара эканомiкi з мэтай павышэння канкурэнтаздольнасцi краiны. Адной з цэнтральных будзе, на мой погляд, тэма энергетычнай бяспекi. Кiраўнiк дзяржавы, мяркую, удзелiць значную ўвагу пытанням дзейнасцi структур дзяржаўнага кiравання, рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сацыяльнай сферы, у тым лiку ў кантэксце пашырэння адраснай сацыяльнай дапамогi. Шырока прагучыць, як уяўляецца, тэма мiжнародных адносiнаў, узаемадзеяння з нашымi асноўнымi мiжнароднымi партнёрамi — Расiйскай Федэрацыяй, краiнамi СНД, а таксама з суседнiмi дзяржавамi i Еўрапейскiм саюзам. Канкрэтныя заканатворчыя задачы Прэзiдэнт вызначыць для парламентарыяў. Не сумняваюся, што Пасланне выклiча вялiкую цiкавасць не толькi ў дэпутатаў i чыноўнiкаў, бо яно, як i папярэднiя штогадовыя пасланнi, будзе звернута да кожнага грамадзянiна нашай краiны, падахвоцiць усiх нас да актыўнай працы па рэалiзацыi актуальных задач i аб’яднальных iдэй, якiя прагучаць з вуснаў беларускага лiдара. Аляксандр ФIЛIМОНАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксклюзiўнае iнтэрв’ю «Звяздзе» намеснiка Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргея ЗАБАЛОТЦА |
|