Хроніка апошніх падзей
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ПЕРШЫ ПРЭЗIДЭНТ РФ
Першы прэзiдэнт Расii Барыс Мiкалаевiч Ельцын памёр у панядзелак 23 красавiка на 77-м годзе жыцця. Паводле iнфармацыi з неназваных медыцынскiх крынiц, прычынай смерцi стала раптоўнае спыненне сэрца. Месца i час пахавання ўчора вызначаны не былi. У ФРАНЦЫI ЛIДЗIРУЕ СЯБРА БУША I СААКАШВIЛI У Францыi завершаны падлiк галасоў на прэзiдэнцкiх выбарах. Як паведамiла МУС Францыi, якое адказвае за правядзенне галасавання, лепшы вынiк паказаў кандыдат ад кiруючай партыi «Саюз за народны рух» Нiкаля Сарказi (31,18 працэнта). За iм iдзе прадстаўнiца апазiцыйнай Сацыялiстычнай партыi Сегален Руаяль з 25,87 працэнта галасоў. Такiм чынам у Францыi ўзнiкла неабходнасць у правядзеннi другога тура выбараў. Ён прызначаны на 6 мая. Пры ўмове таго, што прэзiдэнцкае крэсла рэспублiкi зойме менавiта Сарказi, вектар знешняй палiтыкi Францыi можа быць крыху адкарэктаваны. Найбольш верагодны будучы прэзiдэнт на днях абвясцiў, што Злучаныя Штаты Амерыкi яму нашмат больш сiмпатычныя, чым Расiя. «Калi вы хочаце, каб я сказаў, да каго я блiжэй — да ЗША цi да Расii, якая паводзiць сябе так, як мы гэта бачылi ў Чачнi, то я блiжэй да ЗША», — заявiў Сарказi. «Я гавару вялiкiм дзяржавам, у прыватнасцi ЗША, пра тое, што яны робяць памылку, калi не падпiсваюць Кiёцкi пратакол, што яны не справядлiвыя ў Iраку. Але ў нас агульныя каштоўнасцi — гэта вялiкая дэмакратыя», — запэўнiў Сарказi. Апошнi з еўрапейскiх сяброў прэзiдэнта РФ Уладзiмiра Пуцiна — прэзiдэнт Францыi Жак Шырак — пакiне сваю пасаду 16 мая 2007 года. ЮШЧАНКА I ЯНУКОВIЧ СУСТРЭЛIСЯ Ў СЁМЫ РАЗ Пра гэта ўчора паведамiла прэс-служба прэзiдэнта Украiны. Сустрэча адбылася 23 красавiка ў 10.00 па мясцовым часе i працягвалася дзве гадзiны. Учора бакi не далi каментарыяў па яе вынiках. Напярэдаднi сустрэчы Вiктар Януковiч у прамым эфiры расiйскага тэлебачання прапанаваў Юшчанку дамовiцца раней за паразу ў Канстытуцыйным Судзе. Тым часам у Цэнтральнай выбарчай камiсii Украiны прызналi датэрмiновыя выбары ў Раду, намечаныя на 27 мая, сарванымi. З такой заявай выступiла намеснiк Цэнтрвыбаркама Украiны Марына Стаўнiйчук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы прэзiдэнт Расii Барыс Мiкалаевiч Ельцын памёр у панядзелак 23 красавiка на 77-м годзе жыцця
|
|