21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Мы любiм сваiх клiентаў. I рады, што цяпер можам абслугоўваць iх на самым сучасным узроўнi»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для вас




У буднi — увагi на гэта амаль не звяртаеш, а вось перад святам... Вочы разбягаюцца — столькi паштовак! Просiш паказаць — адну, потым другую... Цiкавiць нешта яшчэ, але ж далей даймаць чалавека неяк няёмка. Таму — купляеш нешта з таго, што ўбачыў. Альбо... не купляеш нiчога. У любым выпадку — асадак на душы не з прыемных.

Ведаючы гэта, перад святамi, ва ўсiх гарадах i гарадках пошта стала наладжваць спецыяльныя вялiкiя кiрмашы, а зусiм нядаўна ў адным са старэйшых i цэнтральных сталiчных аддзяленняў паштовай сувязi адкрыла залу, якая працуе па метаду самаабслугоўвання. Гэта значыць, што вы заходзiце i...

Дробязь, але прыемна, за лiчаныя секунды, без усялякай чаргi, самi, з дапамогай плацежна-даведачных тэрмiналаў па банкаўскай пластыкавай картцы альбо наяўнымi можаце аплацiць камунальныя паслугi, тэлефон, аформiць падпiску, адправiць электронны перавод i iнш. Побач, на асобных стэндах — свежыя газеты. А далей — усе вiды канвертаў, паштовых набораў, адкрытак (з юбiлеем, з вяселлем, з днём народзiнаў...), маркi, сувенiры. Усё гэта пакупнiк можа патрымаць у руках, разгледзець, прыцанiцца, выбраць. Да таго ж сам з любых лiчбавых носьбiтаў можа раздрукаваць здымкi — з рамкамi, надпiсамi, бардзюрамi, календарамi...

Складана? Гэта на першы погляд. На другi...

Побач з непрывычнымi (пакуль) для многiх тэрмiналамi, тым жа фотакiёскам размешчаны, так бы мовiць, падказкi, iнструкцыi па карыстанню. Калi ж некаму iх раптам не хопiць — на дапамогу прыйдуць аператары, якiя тут працуюць. Яны (была магчымасць убачыць) з гэтай тэхнiкай даўно на «ты» i ахвотна дапамагаюць iншым. Тым больш, што ведаюць — дапамога патрэбна толькi спачатку. Потым, як паказвае практыка, клiент ужо сам не захоча «вяртацца да акенца» — нешта аплачваць з дапамогай аператараў. Самому — прасцей, ёсць навыкi. Для многiх «не пытанне» ўжо зрабiць ксеракопiю з дакумента, па факсу перадаць патрэбную iнфармацыю, выйсці ў Інтэрнэт.

Для гэтага ў зале абсталяваны зручныя рабочыя месцы — садзiся, працуй. Можаш сам раздрукаваць патрэбныя матэрыялы...

А захочаш адпачыць, то зноў жа нiкуды iсцi не трэба: на месцы можна выпiць кубачак кавы, пагартаць каталогi.

Дарэчы, iх тут таксама падбiралi спецыяльна. Пошта даўно i досыць паспяхова вядзе так званы каталожны гандаль. Гэта значыць, што ў абсалютнай большасцi аддзяленяў паштовай сувязi клiент можа замовiць любую рэч з «ОTTО», «Schwab», можа пагартаць падпiсны каталог... I тут жа аформiць падпiску.




— Мы старалiся зрабiць усё, — гаворыць начальнiк вытворчасцi «Мiнская пошта» Жанна Васiльеўна Шэбека, — каб чалавеку, якi зойдзе сюды, было зручна, камфортна. Каб ён мог затрымацца, вырашыць свае праблемы. Да таго ж наша «Сэрвiс-пошта» знаходзiцца пабач са старым горадам, з Востравам слёз, з гасцiнiцай «Беларусь». Само гэта размяшчэнне прымусiла прадумваць iнтэр’ер, падбiраць найноўшую тэхнiку. У блiжэйшы час мы плануем устанавiць тут аўтаматы па продажу тавараў, сэрвiсных картак...

Для вытворчасцi, для РУП «Белпошта» гэта, зразумела ж, нятаннае задавальненне. Але... Чаго не зрабiш для клiента?!

— Зала гэта працуе ўсяго некалькi тыдняў, а водгукаў шмат. I самыя добрыя, — пахвалiлася начальнiк аддзялення сувязi Антанiна Мiхайлаўна Гаўрыльчык. — Мы любiм сваiх клiентаў i рады, што цяпер зможам абслугоўваць iх на самым сучасным узроўнi.

...Iдэю вось такога паштовага самаабслугоўвання нашы паштавiкi (па неправераных звестках) падгледзелi ў Парыжы. Таму, калi хочаце ўявiць сябе там, калi ласка... Паводле слоў прыветлiвых гаспадынь, з 9 гадзiн ранiцы да 9 вечара на Старажоўскай, 8 у Мiнску, а далей — дасць Бог, паўсюль можна будзе (як мiнiмум) купiць свежы нумар «Звязды», выпiць кубачак кавы i адчуць асалоду ад таго, што пра гэта (для Вас!) нехта паклапацiўся.

Валянцiна ДОЎНАР.

НА ЗДЫМКАХ: начальнiк вытворчасцi «Мiнская пошта» Жанна ШЭБЕКА; аператары Алёна ГАРДЗІЦКАЯ і Кацярына ТОЛ-КАЧ.

Фота Уладзiмiра СЦЯПАНАВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У буднi — увагi на гэта амаль не звяртаеш, а вось перад святам... Вочы разбягаюцца — столькi паштовак! Просiш паказаць — адну, потым другую... Цiкавiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика