Маё сэрца адмаўлялася працаваць...Падзяка Хачу праз вашу газету шчыра падзякаваць дактарам Мiнскай 4-й клiнiчнай бальнiцы прафесару Ю. Астроўскаму, I. Губарэвiчу, А. Жыгалковiчу, а таксама А. Мядзведзевай i В. Сеўрукевiчу. Гэта менавiта сапраўдныя дактары. Яшчэ не так даўно я, па сутнасцi, знаходзiўся на мяжы памiж жыццём i смерцю, маё сэрца адмаўлялася працаваць, я нават не мог зрабiць i дзесятка крокаў. Так было, пакуль я не патрапiў да гэтых спецыялiстаў, якiя паставiлi мне на сэрцы два клапаны. Была складаная аперацыя, якая працягвалася каля 6 гадзiн. Гэта небывалае пачуццё — адчуць сябе зноўку здаровым, зноў радавацца гэтаму жыццю i мець колiшняе жаданне жыць. Вялiкi «дзякуй» вам, дактары з 4-й. У вас сапраўды залатыя рукi.Iосiф КАЗЛОЎСКI, г. Лiда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хачу праз вашу газету шчыра падзякаваць дактарам Мiнскай 4-й клiнiчнай бальнiцы прафесару Ю. Астроўскаму, I. Губарэвiчу, А. Жыгалковiчу, а таксама А. |
|