21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спачувайце вачам — насiце акуляры

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блiзарукасць слабай ступенi — -3, -4 дыёптрыi — лiчыцца ўжо нават больш нармальнай з’явай, чым вока-«адзiнка». Тлумачыцца гэта пераходам чалавецтва да работы на блiзкай адлегласцi. Па сутнасцi, мiяпiя слабай ступенi — гэта не столькi хвароба, колькi адаптацыйны механiзм, якi спрацаваў у вынiку эвалюцыi. Аднак спецыялiстаў хвалюе няўхiльны рост выпадкаў блiзарукасцi высокiх ступеняў, калi з’яўляюцца пэўныя ўскладненнi — змяненнi ў сятчатцы.

Зараз 75 працэнтаў беларускiх школьнiкаў — блiзарукiя. I кожнаму трэба дапамагчы захаваць зрок, не дапусцiць яго пагаршэння. А для гэтага перш-наперш iх бацькi павiнны ведаць некалькi важных рэчаў.

Фармiраванне зроку, скаардынаванай узаемасувязi памiж вачамi адбываецца ў дзiцяцi ва ўзросце дзесьцi ад 3 да 6 месяцаў. Да 3 гадоў могуць закладвацца «асновы» касавокасцi або амблiяпii — знiжэння вастрынi зроку па неўстаноўленай прычыне. Афтальмолагi лiчаць магчымым змагацца з той жа амблiяпiяй да 10—12 гадоў, аднак варта памятаць, што першы вiзiт да ўрача такога дзiцяцi ў 6-гадовым узросце ўказвае на ўпушчаны час, а значыць, не абяцае станоўчага вынiку. Такiм чынам, першая «важная рэч» заключаецца ў неабходнасцi своечасовага i рэгулярнага — 1—2 разы на год — наведвання афтальмолага. Усё астатняе — гэта простыя правiлы (i для дзяцей, i для дарослых): вытрымлiвайце аптычныя нагрузкi, сачыце за тым, каб у становiшчы седзячы галава за сталом не апускалася нiжэй 30 сантыметраў. Развiццё блiзарукасцi стымулюе, як вядома, разглядванне прадметаў зблiзку. Святло павiнна асвятляць рабочую паверхню злева — для праўшэй i справа — для ляўшэй. Патрэбна не толькi лямпа на стале, але i добрае агульнае асвятленне памяшкання. Абавязкова трэба рабiць перапынкi ў рабоце, пераводзiць вочы на iншыя прадметы. I яшчэ. Здаровым вачам, як, дарэчы, i ўсiм iншым органам цi сiстэмам, патрэбны... у цэлым здаровы арганiзм — вiтамiны, заняткi фiзкультурай, добры настрой.

Падрабязней пра тое, як прадухiлiць «свабоднае падзенне» зроку, чытайце ў «прамой лiнii», адказы падчас якой давала кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры афтальмалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Галiна СЯМАК.

— Добры дзень! Тэлефаную з Дзяржынска. Мяне завуць Вера Аляксандраўна. У мяне знайшлi на левым воку катаракту. Пакуль пра аперацыю нiчога не гавораць. Але бачу дрэнна, тым больш што на правым воку таксама пачынаецца катаракта. Кансультавалася ў платным медыцынскiм цэнтры, там выпiсалi кроплi вiтадэнт, катахран — не дапамагаюць. Цi можна лячыць катаракту нечым iншым, хоць бы правае вока? Чула, што можна выдалiць катаракту лазерам. Цi так гэта?

— Паважаная Вера Аляксандраўна, лазерам катаракту не лечаць. Да таго ж на сёння нiякiя медыкаментозныя сродкi не могуць рассмактаць памутненне ў хрусталiку. Катаракта лечыцца хiрургiчным шляхам, i для гэтага iснуе вялiкая колькасць добрых методык. Напрыклад, метад факаэмульсiфiкацыi, калi пры дапамозе ўльтрагуку дробяць гэту памутнелую катаракту, адсмоктваюць яе з вока i замяняюць яе на штучную лiнзу. Такi метад выкарыстоўваюць у 3-й i 10-й клiнiках горада Мiнска. Пры гэтым не трэба чакаць саспелай катаракты. Адзiнае — бываюць процiпаказаннi агульнага характару або мяркуемы зрок плануецца не вельмi высокiм з-за нейкiх ускладненняў. Але, каб гэта вызначыць, вас павiнен агледзець лечачы доктар. Ён i павiнен вырашыць: цi дастаткова зараз кансерватыўнага лячэння. Аднак хачу сказаць, што вялiкiх вынiкаў яно не прыносiць. Паверце мне, калi б вiтамiнамi i кроплямi можна было рассмактаць катаракту, то нiхто б яе не аперыраваў. А мы штодзень аперыруем каля 20 чалавек з гэтым дыягназам.

«Прамую лiнiю» вялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Блiзарукасць слабай ступенi — -3, -4 дыёптрыi — лiчыцца ўжо нават больш нармальнай з’явай, чым вока-«адзiнка». Тлумачыцца гэта пераходам чалавецтва да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика