«Сем дзён» Мiхаiла Васiльевiча
Алег РАМАНОЎСКI, г.п. Iвянец
Весткi з месцаў У Iвянецкiм музеi традыцыйнай культуры экспануецца выстава твораў дырэктара ААТ «Валожынэнерга» М.В. Станкевiча. Ён, выпускнiк Беларускага iнстытута механiзацыi сельскай гаспадаркi, мае генетычную прагу да творчасцi, якая праяўляецца ў шматграннай стваральнай дзейнасцi. Працуе Мiхаiл Васiльевiч у жанры пейзажа, партрэта, стварыў шэраг кампазiцый мiфалагiчна-гiстарычнага накiрунку. На выставе прадстаўлена серыя карцiн «Сем дзён». Натхнёны адвечнай кнiгай жыцця «Бiблiяй» — адным з самых унiкальных помнiкаў сусветнай культуры — мастак праiлюстраваў усе этапы стварэння сусвету. Шматфiгурныя кампазiцыi ўключаюць выявы Бога-Айца, людзей, прадстаўнiкоў флоры i фаўны, фантасмагарычнай прасторы...Творы майстра знаходзяць станоўчыя водгукi, наводзяць на фiласафiчны роздум аб Быццi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Iвянецкiм музеi традыцыйнай культуры экспануецца выстава твораў дырэктара ААТ «Валожынэнерга» М.В. Станкевiча. Ён, выпускнiк Беларускага iнстытута
|
|