Бабруйчанка не дала абакрасцi кватэру суседзяў
Iлона IВАНОВА
На пачатку красавiка ўдзень у дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама патэлефанавала жанчына. Яна ўсхвалявана паведамiла, што два невядомыя мужчыны выносяць з суседняй кватэры тэлевiзар.
На месца здарэння тэрмiнова быў накiраваны аўтамабiль з супрацоўнiкамi мiлiцыi. Тым часам жанчына не клала тэлефонную трубку i паведамляла пра рух невядомых з тэлевiзарам, назiраючы за iмi са свайго балкона. У вынiку яны былi затрыманы. Выявiлася, што два мясцовыя жыхары, узростам 27 i 29 гадоў, нiдзе не працавалi, раней былi асуджаны за крадзяжы. Яны падабралi ключы i пранiклi ў кватэру. Сярод белага дня зладзеi спрабавалi скрасцi тэлевiзар «Вiцязь» i iншыя рэчы, якiя потым знайшлi ў iх кiшэнях: электрабрытву, пляшку гарэлкi, туалетную ваду, касметычны тонiк, лом срэбра. I ўсё гэта iм бы ўдалося скрасцi, калi б не пiльнасць суседкi. — Дзякуючы гэтай жанчыне супрацоўнiкам мiлiцыi ўдалося аператыўна раскрыць злачынства i затрымаць вiнаватых, — каментуе старшы iнспектар групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Бабруйскага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Таццяна Гарбанюк. — Ёй 53 гады, яна працуе медсястрой у гарадской бальнiцы. А зламыснiкаў убачыла ў дзвярное вочка. За праяўленую грамадзянскую пазiцыю жанчына заахвочана кiраўнiцтвам мiлiцыi горада Бабруйска грашовай прэмiяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку красавiка ўдзень у дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама патэлефанавала жанчына. Яна ўсхвалявана паведамiла, што |
|