Старанныя ўзломшчыкi
Iгар ГРЫШЫН
Невядомым зламыснiкам давялося добра папацець, каб завалодаць параўнальна невялiкай сумай грошай.
Гэтае здарэнне зафiксавана ў Радашковiчах. Тут, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, невядомыя дабралiся да сейфа аддзялення сувязi. Прычым «шлях» iх быў нялёгкiм. Напачатку злачынцы ўзламалi ўваходныя дзверы, пасля чаго «расправiлiся» з навяснымi замкамi на металiчных кратах. Затым крымiнальнiкам давялося ламаць сценку памiж падсобным пакоем i кладоўкай, каб дабрацца ў памяшканне, дзе знаходзiўся сейф. Узламаўшы ж апошнi, зламыснiкi завалодалi 1 мiльёнам 683 тысячамi рублёў. Па гэтаму факту ўзбуджана крымiнальая справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомым зламыснiкам давялося добра папацець, каб завалодаць параўнальна невялiкай сумай грошай
|
|