Загiнулi ўнук з бабуляй
Сяргей СТАРЫНАЎ
У пасёлку Самахвалавiчы Мiнскага раёна ў ноч з чацвярга на пятнiцу на пажары загiнулi два чалавекi, у тым лiку дзiця.
Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, а трэцяй гадзiне ночы суседзi заўважылi агонь, якi ахапiў драўляную прыбудову, i водблескi полымя ў кватэры жылога дома на тры сям’i. Прыбыўшыя падраздзяленнi МНС знайшлi ў адным з пакояў кватэры гаспадыню, пенсiянерку 1947 года нараджэння, якая загінула. Праз некалькi хвiлiн у суседнiм памяшканнi пад кучай вопраткi яны адшукалi 4-гадовае дзiця, унука жанчыны. Калi яго вынеслi з палаючага дома, ён яшчэ дыхаў. Аднак рэанiмацыйныя мерапрыемствы не далi плёну — доза чаднага газу была смяротнай. Прычынай пажару стала выкарыстанне самаробных абагравальнiкаў. На месцы трагедыi было знойдзена тры такiх прыстасаваннi для абагрэву. Падведзеная да металiчнай канструкцыi праводка не вытрымала напружання, ад яе загарэлiся шпалеры i канапа. Мацi дзiцяцi ў дзень пажару дома не начавала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасёлку Самахвалавiчы Мiнскага раёна ў ноч з чацвярга на пятнiцу на пажары загiнулi два чалавекi, у тым лiку дзiця |
|