Цяльцам карысна будзе наведаць вечарыну, а Львы могуць смела рухацца наперад
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Ёсць рызыка ў раздражненнi сапсаваць адносiны з навакольнымi. У мэтах самазахавання старайцеся абстрагавацца ад таго, што адбываецца. У паспяховым цячэннi спраў важная роля будзе належаць вашай прадпрымальнасцi, iнтуiцыi i паўнаце валодання iнфармацыяй. Суботу лепш за ўсё прысвяцiць адпачынку ў сям’i цi ў iншай, камфортнай для вас, абстаноўцы. ЦЯЛЕЦ. Неабходна прывесцi душэўны хаос у парадак — асцярожна ва ўсiм разбярыцеся, тады ён пераўтворыцца ў стройную i гарманiчную сiстэму. Не давайце абяцанняў, яны будуць толькi абцяжарваць вас. Неабходна канцэнтрацыя i мэтанакiраванасць. Не вельмi прыслухоўвайцеся да парадаў навакольных: у рэшце рэшт, вам лепш ведаць, што ў вас на самай справе адбываецца ў душы i як неабходна дзейнiчаць. Без шкадавання развiтвайцеся з мiнулым, адкрыйцеся насустрач новым падзеям. БЛIЗНЯТЫ. Старайцеся не губляць каштоўны час — на гэтым тыднi ён будзе на вагу золата. Усё задуманае можа здзейснiцца, калi спакойна i дакладна будзеце рабiць сваю справу. Перш чым складаць план дзеянняў, варта праверыць надзейнасць тых, на каго вы збiраецеся разлiчваць. У другой палове тыдня можаце адчуць, што вашага патэнцыялу хопiць на большае, чым пад сiлу сярэднестатыстычнаму iндывiдууму. Але не спяшайцеся хапацца за ўсё адразу — толькi растрацiце назапашаныя сiлы. РАК. Неабходна прадумаць стратэгiю будучых дзеянняў. Рэальны шанц ажыццяўлення раней задуманага ў кар’еры i соцыуме. Поспех цалкам верагодны, але ў першай палове тыдня не варта пачынаць новых спраў. Дапамога сяброў цi зварот да начальства можа не дасягнуць мэты. Варта не давяраць iлюзiям i пазбягаць занадта прывабных прапаноў. Зоркi раяць пiльна сачыць за настроем навакольных i падстройвацца пад яго. На працы назапасiлiся праблемы, якiя iншым не пад сiлу, а вы з iмi лёгка справiцеся. Не пашкадуйце на iх часу — поспех значна ўмацуе вашы пазiцыi. ЛЕЎ. Выберыце штосьцi адно: спакой цi барацьбу за асабiсты аўтарытэт. У першай палове тыдня давядзецца рабiць больш, чым хацелася б. Другая палова тыдня можа аказацца больш насычанай эмацыянальна. Серада, верагодна, стане дастаткова плённым днём. Можа спатрэбiцца дапамога новаму партнёру. Не адмаўляйце — вы тым самым адкрываеце для сябе новыя перспектывы. Без шкадавання развiтвайцеся са старым i рухайцеся наперад. Нядзеля, як нi дзiўна, — цудоўны дзень для вучобы. ДЗЕВА. Нягледзячы на намаганнi з боку некаторых «добразычлiўцаў», у вашых сiлах захаваць добрыя адносiны з дзелавымi i асабiстымi партнёрамi. Вашы планы будуць (на жаль, толькi часткова) перасякацца з планамi родных, таму давядзецца iх узгадняць. Актыўнасць i мэтанакiраванасць дазволяць з лёгкасцю вырашаць праблемы на працы. Вы генерыруеце вялiкую колькасць новых iдэй. Мудрымi i рашучымi ўчынкамi, увагай, можаце адагрэць сэрцы i душы навакольных. Падтрымка блiзкiх людзей будзе вельмi важнай для вас. ШАЛI. Прыродная кемлiвасць дазволiць справiцца з многiмi важнымi задачамi. Пажадана не перанапружвацца, а даць падзеям магчымасць iсцi сваiм парадкам. У аўторак лепш не паказваць навакольным свае недахопы. У чацвер будуць удалымi дзелавыя паездкi i камандзiроўкi. У гэты дзень рэальна ажыццявiць перспектыўныя планы — не згубiце гэты залаты час. Другая палова тыдня будзе больш прадуктыўнай. У пятнiцу зможаце расправiцца з набалелай праблемай, якая перашкаджала вашаму прасоўванню наперад. СКАРПIЁН. У некаторых пытаннях па рабоце будзе нялёгка прыйсцi да агульнага меркавання з калегамi. Пастарайцеся аб’ектыўна ацанiць сiтуацыю, якая склалася. Адсуньце трывожнасць у бок, адкiньце страхi — i ўбачыце рэальнае выйсце са становiшча. Гэта дазволiць дабiцца незапланаванага поспеху. СТРАЛЕЦ. Не спяшайцеся — i ўдача будзе на вашым баку, тым больш, што зараз цудоўны перыяд для раскрыцця вашага патэнцыялу. Вам проста неабходна даводзiць свае справы да канца, бо добрыя вынiкi на працы залежаць ад засяроджанасцi i рашучых дзеянняў. Парадуюць вашы творчыя iдэi, якiя пачынаюць ажыццяўляцца. У спрэчках з апанентамi можа нарадзiцца iсцiна, калi вы прыслухаецеся да iх пункту гледжання. Змянiце стыль зносiнаў, iнакш ваш востры язык можа прычынiць боль — у тым лiку i блiзкiм людзям, пакрыўдзiць якiх вы зусiм не хацелi б. Асаблiвую ўвагу надайце вырашэнню сямейных, хатнiх праблем, гэта зараз самае важнае для вас. КАЗЯРОГ. Праца будзе схiляць да ўкаранення новых iдэй i планаў, калегi i начальства стануць на дзiва добразычлiвымi. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым: рух наперад заўсёды своечасовы, калi ён без спешкi. Фартуна будзе прыхiльная: не згубiце свой шанц, ён вельмi важны, асаблiва зараз. ВАДАЛЕЙ. З’явiцца шанц для паспяховага самавыяўлення на працы. Каб дабiцца вызначанай мэты, ёсць сэнс аб’яднаць намаганнi з iншымi людзьмi. Прыйшоў час задумвацца аб рэалiзацыi вашых жаданняў. Поўнае ўзаемаразуменне ў адносiнах з блiзкiмi людзьмi. Серада будзе не самым лепшым днём для тых, хто знаходзiцца ў далёкай паездцы цi камандзiроўцы. РЫБЫ. Пажадана суадносiць свае абяцаннi з магчымасцю iх выканання. Можаце атрымаць нейкую непрыемную iнфармацыю аб дзелавым партнёры, якая ўнясе змяненнi ў вашы планы. Лепш засяродзiцца на рабоце, бо настае тыдзень падрыхтоўкi да рашаючага кiдка. Забярыце ўсе сiлы, вызначце план дзеянняў, дагаварыцеся з саюзнiкамi. Час спрыяльны для самавыяўлення i праяўлення талентаў. У выхадныя вас чакаюць новыя ўражаннi, паездкi за горад, зносiны з новымi цiкавымi людзьмi. Наладжваюцца ўзаемаадносiны з блiзкiмi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|