Провады на ўдачу
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк 27 красавiка сталiчнае «Rосk Hоusе Саfе» i клуб «Еўрабачанне-Беларусь» наладзяць масавыя «провады» прадстаўнiка Беларусi Дзмiтрыя Калдуна ў Хельсiнкi. Збор жадаючых абвешчаны на 23 гадзiны.На начную вечарынку з гэтай нагоды прыбудуць, як абяцаюць арганiзатары, «зоркi» беларускай эстрады (i не толькi яе), сябры i прыхiльнiкi маладога артыста. Акрамя таго, павiнна адбыцца ўручэнне ганаровых сертыфiкатаў прадстаўнiкам клуба «Еўрабачанне-Беларусь», запланаваны i яшчэ шэраг сюрпрызаў, якiя па традыцыi трымаюцца ў сакрэце. Дарэчы, нядаўна прайшла чутка, што артыст атрымаў павестку з ваенкамата, i многiя меркавалi, што «провады» будуць не столькi на мiжнародны конкурс песнi, колькi ў армiю. Але Дзiма Калдун супакоiў прыхiльнiкаў: як мiнiмум да 1 снежня ён — студэнт БДУ, так што спачатку конкурс, а ўсе астатнiя праблемы — па меры паступлення. ПАГЛЯДЗЕЦЬ НА СМЕШНЫХ 3 мая на сцэне Палаца спорту пакажа сваю новую праграму «Застацца ў смешных» каманда КВЗ «Уральскiя пельменi». На фоне мноства гумарыстычных (у тым лiку i пост-КВЗшных) шоў, якiя запоўнiлi тэлеэфiр, жывыя выступленнi любiмых каманд — найлепшае выйсце для самiх акцёраў i найлепшы падарунак для гледачоў. Тым больш, калi гаворка iдзе пра каманду-легенду — «аранжавых» чэмпiёнаў 2000 года i ўладальнiкаў «Кiвiна ў залатым» у Юрмале-2002. На сцэне не будзе нiякай халтуры i рэжысёрскай цэнзуры, толькi гумар! Паглядзець на адну каманду — чэмпiёна Мiжнароднага саюза КВЗ — як падлiчылi некаторыя аматары, абыдзецца прыкладна на 20 працэнтаў танней, чым на выступленне дзвюх-трох. Бiлеты на канцэрт «Застацца ў смешных», у прыватнасцi, «пацягнуць» ад 20 да 80 тысяч рублёў. А што вы думалi, смех — нятанны лекавы сродак...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 красавiка сталiчнае «Rосk Hоusе Саfе» i клуб «Еўрабачанне-Беларусь» наладзяць масавыя «провады» прадстаўнiка Беларусi Дзмiтрыя Калдуна ў Хельсiнкi.
|
|