21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка не задаволены рэзультатыўнасцю беларускага хакея

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым ён заявiў учора на нарадзе па пытанню ўдзелу беларускай каманды па хакею з шайбай у чэмпiянаце Расii.

Кiраўнiк дзяржавы прызнаў, што мiжнародны поспех «Юнацтва», якi выйграў у студзенi гэтага года Кантынентальны кубак, — новая старонка ў гiсторыi беларускага хакея. «Але хто сёння можа гарантаваць добрае выступленне нашай каманды ў Маскве на чэмпiянаце свету?» — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт таксама адзначыў, што маладзёжная i юнацкая зборныя Беларусi «затрымалiся памiж двума паверхамi». «Гэта таптанне на месцы», — ацанiў сiтуацыю кiраўнiк дзяржавы. На жаль, сказаў ён, аб’ектыўная iнфармацыя не дае магчымасцi даць упэўнены адказ на пытанне аб якасцi i перспектывах нашага хакея.

На думку Аляксандра Лукашэнкi, ключом вырашэння гэтай праблемы з’яўляецца павышэнне спартыўнага майстэрства беларускiх хакеiстаў i баявога духу каманды. Гэтаму трэнеры i федэрацыя хакея павiнны ўдзяляць прыярытэтную ўвагу, падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ў Беларусi будзе прадоўжана будаўнiцтва Лядовых палацаў у гарадах з насельнiцтвам каля 100 тыс. Цяпер у рэспублiцы ўзведзена 10 Лядовых палацаў. Нi адзiн з iх дзяржава не датуе — яны самаакупныя, падкрэслiў Прэзiдэнт. «Гэта нармальныя праекты з пункту гледжання эканомiкi. Так, мы, напэўна, не вернем у бюджэт грошы — гэта сацыяльныя аб’екты, i не трэба на гэта спадзявацца. Але галоўнае, што мы грошы не трацiм на iх утрыманне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у планах — узвядзенне Лядовых палацаў у такiх гарадах, як Баранавiчы, Бабруйск, Орша, Лiда, Полацк. «Час ужо зрабiць, як у вядучых дзяржавах свету, — лiчыць ён. — У Фiнляндыi, Чэхii — сотнi лядовых пляцовак, а ў нас усяго дзесяць». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава трацiць вялiкiя грошы на падтрымку спорту. Толькi на развiццё хакея ў 2006 годзе было зрасходавана амаль Br60 млрд. «Нi адна дзяржава столькi грошай «адкрыта» не ўкладвае», — падкрэслiў беларускi лiдар.

Беларуская хакейная каманда не будзе прымаць удзел у чэмпіянаце Расіі. Такое рашэнне было прынята па выніках нарады. У час абмеркавання былі выказаны розныя пункты погляду адносна магчымага ўдзелу Беларусі ў расійскім чэмпіянаце. Аднак, па-сапраўднаму важкіх аргументаў на карысць гэтага кроку прыведзена не было.

Падводзячы вынікі, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў бліжэйшы час неабходна засяродзіць намаганні і сродкі на вырашэнні праблем беларускага хакея, павышэння майстэрства ігракоў і кваліфікацыі трэнераў, навучанні маладых аматараў хакея ў спартыўных лагерах за мяжой. «Мы толькі-толькі ўстаём на ногі ў хакеі, нам неабходна падняць наш чэмпіянат да больш высокага ўзроўню», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявiў учора на нарадзе па пытанню ўдзелу беларускай каманды па хакею з шайбай у чэмпiянаце Расii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика