Вызваляюць абаронцы
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Не толькi напружаныя трэнiроўкi, але i выкарыстанне арыгiнальных тактык (карпаратыўныя сустрэчы з гульнёй у пэйнтбол, наведванне цырка, каб паспрабаваць сябе ў ролi клоўна, жанглёра, паветранага гiмнаста i г. д.) дапамаглi беларускiм iгракам стаць сапраўднай камандай. У рамках падрыхтоўкi да чэмпiянату свету нацыянальная зборная нашай краiны правяла ўжо пяць паядынкаў i ва ўсiх святкавала перамогу.Два апошнiя таварыскiя матчы прайшлi ў Беларусi супраць нарвежцаў. У Мiнску гаспадары выйгралi з лiкам 3:1 (у складзе беларусаў вызначылiся Алег Лявонцьеў i двойчы Дзмiтрый Дудзiк), у Жлобiне — 5:4 (шайбы закiнулi Алег Лявонцьеў, Андрэй Глебаў, Аляксей Угараў, Дзмiтрый Дудзiк i Аляксандр Журык). У сталiцы сапернiкi выглядалi не так упэўнена, як у Жлобiне. Магчыма, таму, што не змаглi правесцi раскатку перад матчам у Мiнску з-за ... спазнення багажу, якi затрымаўся ў Данii. А вось у Жлобiне госцi паказалi, на што вартыя: уступаючы гаспадарам, яны змаглi зраўняць лiк да 4:4, i толькi на апошняй хвiлiне матча вывесцi нашу зборную наперад здолеў абаронца Аляксандр Журык. Дарэчы, у адсутнасць траўмаваных нападаючых Аляксея Страхава, Яраслава Чупрыса i Дзмiтрыя Мялешкi менавiта беларускiя абаронцы прыходзяць на дапамогу нацыянальнай камандзе. «Добрым урокам» назваў Курт Фрэйзер апошнiя пяць хвiлiн паядынку ў Жлобiне: «Нельга расслабляцца, трэба захоўваць максiмальную канцэнтрацыю да фiнальнай сiрэны, нягледзячы на лiк». Сёння беларусы згуляюць са славакамi ў Кошыцэ. «Сiняя птушка» прынесла поспех беларусам У канцы гэтага тыдня беларуская зборная толькi выйдзе на расiйскi лёд на чэмпiянаце свету, а хакейная каманда Прэзiдэнта Беларусi пабывала ўжо ў нашых усходнiх суседзяў i стала пераможцай двух таварыскiх матчаў. 22 красавiка на арэне «Сiняя птушка» беларусы выйгралi ў каманды мэрыi Масквы (4:3), а днём раней — у каманды прэфектуры Паўночна-Усходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы (5:2). Кiраўнiк нашай краiны i яшчэ пяць моцных iгракоў не змаглi ўзяць удзел у сустрэчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькi напружаныя трэнiроўкi, але i выкарыстанне арыгiнальных тактык (карпаратыўныя сустрэчы з гульнёй у пэйнтбол, наведванне цырка, каб паспрабава |
|