Гульня № 1
Iрына ПРЫМАК
Пакуль толькi дзеючы чэмпiён i МТЗ-РIПА могуць пахвалiцца добрым стартам у 17-м першынстве Беларусi. I ў другiм туры, калi абавязкi галоўнага трэнера БАТЭ выконвае малады настаўнiк Вiктар Ганчарэнка, барысаўчане не расслабiлiся ў матчы з дэбютантам вышэйшай лiгi «Смаргонню» — 4:2. Трактаразаводцы выйгралi ў ждановiцкай «Дарыды» — 1:0. Навiчок «вышкi», «Мiнск», не пажадаў мiрыцца са статусам аўтсайдара, якi звычайна прыпiсваюць прадстаўнiку першай лiгi, i выйграў у «Вiцебска» — 2:1. Новаспечанаму трэнеру сталiчнага «Дынама» Аляксандру Хацкевiчу не ўдаецца разбурыць традыцыю — дынамаўцы доўга набываюць форму ў пачатку сезона: «бела-блакiтныя» не спраўляюцца з брэсцкiм «Дынама» (0:2).
Вынiкi астатнiх матчаў: «Шахцёр» (Салiгорск) — «Гомель» — 0:0, «Днепр» (Магiлёў) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 1:1, «Нёман» (Гродна) — «Нафтан» (Наваполацк) — 3:2. У версе турнiрнай таблiцы — БАТЭ (6 ачкоў), МТЗ-РIПА (6), «Шахцёр», «Днепр» i «Гомель» (4) «Нафтан», «Вiцебск» i «Дарыда» пакуль з «абаранкамi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль толькi дзеючы чэмпiён i МТЗ-РIПА могуць пахвалiцца добрым стартам у 17-м першынстве Беларусi |
|