21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свой погляд

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета Герой Сацыялiстычнай Працы Мiкалай Даменiкан адзначыў сваё 75-годдзе. У свой час пра жыццёвы шлях гэтага чалавека ўжо даводзiлася пiсаць, але той артыкул застаўся ў мiнулым стагоддзi. У такiм узросце ўжо можна было б падумаць i пра адпачынак, але Мiкалай Уладзiмiравiч кожную ранiцу iдзе на працу i на пяты паверх падымаецца па лесвiцы, бо яшчэ мае сiлу.

А калi б яе не было, то не займаў бы дзве пасады — ён з’яўляецца памочнiкам дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра Майсюка i курыруе фермераў Баранавiцкага раёна. За савецкiм часам Мiкалая Уладзiмiравiча неаднаразова выбiралi дэпутатам тагачаснага Вярхоўнага Савета, i яму ёсць што ўспомнiць, правесцi пэўныя паралелi.

Безумоўна, тады меў сiлу не толькi статус Даменiкана-дэпутата, а i яго пасада i высокае званне. Мiкалай Уладзiмiравiч узначальваў райкам партыi i ад яго ў самых высокiх кабiнетах не маглi адмахнуцца.

— Даводзiлася шмат разоў бываць у Маскве i вырашаць праблемы, а iх тады хапала. Трэба прызнаць, што паперы з подпiсамi дэпутатаў мелi сiлу, i ў маскоўскiх кабiнетах мне не адмаўлялi — многае ўдавалася зрабiць, — успамiнае Мiкалай Даменiкан.

Нагадаю толькi, што ў галiне жывёлагадоўлi Баранавiцкi раён быў у той час адным з буйнейшых у Саюзе, i мяса на Маскву адсюль iшло эшалонамi. I як кiраўнiка такога раёна было не паважаць?

I сёння людзi iдуць да героя гэтага артыкула. Хоць Уладзiмiр Майсюк вядзе прыём наведвальнiкаў кожны месяц, да яго памочнiка выбаршчыкi зазiраюць можна сказаць штодня. Ужо ў гэтым годзе iх пабывала больш за паўтары сотнi. Пытаннi ўздымаюцца розныя, але далёка не ўсе можна вырашыць.

А ў асноўным людзi iдуць з праблемамi газiфiкацыi i асфальтавання дарог. З гэтай нагоды звярталiся жыхары Новай Мышы, Гарадзiшча, Русiна... Тут з чалавека за падводку газу ўзялi лiшнiя грошы, а аддаць iх цяжка, бо няма ў арганiзацыi. Там выбаршчык просiць дапамагчы з рамонтам жылля. Узнiкла неабходнасць зрабiць пераход цераз аўтамагiстраль каля в. Антонава, бо месца для пешаходаў небяспечнае. Але дзе на гэта ўзяць грошы?

— Дэпутат можа выслухаць, нешта падказаць, пры неабходнасцi зрабiць запыт цi напiсаць зварот у патрэбную iнстанцыю, — разважае Мiкалай Уладзiмiравiч, — але ж у дэпутата не хапае эфектыўных рычагоў уздзеяння для вырашэння сур’ёзных пытанняў.

Падчас нашай размовы ў яго маленькiм пакойчыку-кабiнеце пастаянна званiў тэлефон, заходзiлi людзi, штосьцi высвятлялi i ўдакладнялi. I гэта добра, што ў такiм паважаным узросце чалавек яшчэ запатрабаваны грамадствам.

Пэўны час даводзiцца аддаваць i фермерам. Даменiкан з’яўляецца, калi можна так сказаць, пасрэднiкам памiж iмi i мясцовай уладай. А фермераў у раёне 48 чалавек.

— Але сапраўдных гаспадароў, якiя маюць перспектыву i сёння працуюць адносна эфектыўна, набярэцца чалавек дзесяць, — лiчыць Мiкалай Уладзiмiравiч, — бо калi ў фермера 5—10 гектараў зямлi, то ён ледзь канцы з канцамi зводзiць.

Чалавек, якi ўсё жыццё аддаў сельскай гаспадарцы (няхай сабе i ў iншай эканамiчнай сiстэме), мае свой погляд на многiя пытаннi.

— Нашы сельгаскааператывы павiнны выжыць, а iнакш будзем галодныя. Буйныя фермерскiя гаспадаркi таксама не прападуць. Вось жа немцы не дурнi i свае кааператывы ва Усходняй Германii не сталi разганяць. У сельскую гаспадарку дзяржава павiнна ўкладваць грошы, — упэўнены куратар фермераў.

Але чым жа можа дапамагчы фермерам Мiкалай Даменiкан?

— Я ўздымаю перад раённай уладай некаторыя пытаннi, — кажа ён, — але асаблiва не дакучаю, бо трэба зразумець становiшча, якое склалася на сёння ў сельскай гаспадарцы. Райвыканкаму хапае клопату з сельгаскааператывамi, бо iх не атрымлiваецца ўсiм забяспечыць.

У такой сiтуацыi фермерам даводзiцца найперш спадзявацца на сябе. Хоць нешта ад дзяржавы дастаецца i iм. Вось выдзелiлi крыху тэхнiкi па лiзiнгу, дык яны нават спачатку не паверылi.

— Нашы фермеры выжываюць, найперш, за кошт свайго характару i працаздольнасцi, — зрабiў заключэнне мой суразмоўца.

Дарэчы, Мiкалай Даменiкан працуе на грамадскiх пачатках, i не трэба думаць, што на працу ён ходзiць з-за нейкай там выгады. Буду прыносiць людзям карысць, пакуль магу», — кажа ён.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Герой Сацыялiстычнай Працы Мiкалай Даменiкан адзначыў сваё 75-годдзе. У свой час пра жыццёвы шлях гэтага чалавека ўжо даводзiлася пiсаць, але
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика