21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кадравыя праблемы ў ахове здароўя будуць поўнасцю вырашаны да 2013 года

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi пытаннi з кадравым забеспячэннем галiны аховы здароўя будуць поўнасцю вырашаны да 2013 года. Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.

Цяпер праблема дэфiцыту кадраў iснуе i ў буйных гарадах рэспублiкi, i ў сельскай мясцовасцi. Не хапае ўчастковых тэрапеўтаў, педыятраў, вузкiх спецыялiстаў (хiрургаў, гiнеколагаў, уролагаў, траўматолагаў), падкрэслiў вiцэ-прэм’ер.

Аляксандр Косiнец адзначыў неабходнасць дакладнага прагназавання кадравай палiтыкi галiны. «Урад даручыў мiнiстэрствам аховы здароўя i адукацыi пралiчыць неабходную колькасць урачоў, правiзараў, медсясцёр, фельчараў у перспектыве да 2015 года, — сказаў ён. — Дакладнае бачанне сiтуацыi дасць магчымасць наладзiць эфектыўную сiстэму падрыхтоўкi медыцынскiх кадраў».

На думку намеснiка кiраўнiка ўрада, «адной з прычын кадравага дэфiцыту ў ахове здароўя з’яўляецца скарачэнне набору ў медыцынскiя ВНУ рэспублiкi ў 1991-1995 гадах — у некаторых вышэйшых навучальных установах колькасць месцаў была ўрэзана на 50 працэнтаў i больш». Такiм чынам, сённяшнi недахоп медыцынскiх кадраў — адгалоскi менавiта тых гадоў, падкрэслiў Аляксандр Косiнец. «Пасля 1995 года сталi паступова павялiчваць набор, — удакладнiў ён. — У прыватнасцi, у 2006 годзе — на 300 месцаў. Гэта тэндэнцыя захаваецца i ў гэтым годзе. Акрамя таго, далi магчымасць да 50 працэнтаў студэнтаў прымаць на пазабюджэтныя месцы».

Аляксандр Косiнец звярнуў увагу на той факт, што прыблiзна 15—17 працэнтаў паступiўшых у медыцынскiя ВНУ па розных прычынах пакiдаюць вучобу. «Нехта разумее, што памылiўся ў выбары будучай прафесii. Яна ж вельмi складаная, ды i вучыцца трэба даўжэй, чым па iншых спецыяльнасцях, — шэсць гадоў вучобы на лячэбным факультэце, сёмы год — iнтэрнатура плюс адзiн год ардынатуры, — удакладнiў вiцэ-прэм’ер. — Згадзiцеся, за такi тэрмiн у жыццi чалавека можа многае змянiцца».

Такiм чынам, да фiнiшу даходзяць далёка не ўсе студэнты, прынятыя ў медыцынскiя ВНУ. «Ёсць i iншая немалаважная дэталь: у СССР рэгуляваўся прыём у ВНУ «па палавой прымеце» — залiчвалiся 50 працэнтаў юнакоў i 50 працэнтаў дзяўчат, — нагадаў Аляксандр Косiнец. — Цяпер сярод студэнтаў медыцынскiх ВНУ 80 працэнтаў складаюць дзяўчаты. I зразумела, што яны з цягам часу iдуць у дэкрэтны водпуск, даглядаюць дзяцей».

«У цэлым у краiне iдзе планамерны працэс умацавання сiстэмы аховы здароўя, на гэта патрэбны вялiкiя рэсурсы, — падкрэслiў ён. — Мы нiчога не зламалi ў параўнаннi з былымi рэспублiкамi Савецкага Саюза. Мы захавалi бясплатную сiстэму аховы здароўя, мы робiм усё неабходнае для забеспячэння нармальнага ўзроўню здароўя насельнiцтва, павышэння даступнасцi i якасцi медыцынскiх паслуг. Абнаўляецца матэрыяльна-тэхнiчная база, вялiкая ўвага ўдзяляецца закупцы абсталявання для арганiзацый аховы здароўя абласнога i раённага звяна».

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб магчымай забароне ўрачам дзяржаўных устаноў аховы здароўя сумяшчаць работу ў медыцынскiх установах недзяржаўнай формы ўласнасцi, Аляксандр Косiнец запэўнiў, што такая мера не разглядаецца: «Пасля выканання сваёй асноўнай работы ў дзяржаўнай структуры ўрач, безумоўна, можа працаваць у прыватнай фiрме. Гэта яго права. Забарон нiякiх не плануецца ўводзiць».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пытаннi з кадравым забеспячэннем галiны аховы здароўя будуць поўнасцю вырашаны да 2013 года. Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика