Фiлiял ветакадэмii на Пiншчыне
Аляксандр ПУКШАНСКI
На базе Пiнскага аграрна—тэхналагiчнага каледжа адкрываецца фiлiял Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны.
Цяпер тутэйшым студэнтам не трэба ездзiць на сесii ў далёкi горад на Дзвiне. Выкладчыкi прыедуць самi, прачытаюць лекцыi, прымуць экзамены. Студэнтаў забяспечаць добрымi пакоямi ў iнтэрнаце каледжа. З 24 па 29 красавiка праходзiць «Тыдзень акадэмii на Пiншчыне», падчас якой дэманструецца выстава дасягненняў, вядзецца абмен вопытам з мясцовымi спецыялiстамi. Тры гады таму такi ж фiлiял адкрыўся ў Рэчыцы Гомельскай вобласцi, i цяпер там сотнi студэнтаў. Ветакадэмiя, што мае статут вядучай ВНУ галiны ветэрынарыi ў краiне, плануе адкрыць свае «прадстаўнiцтвы» i ў iншых рэгiёнах. Акадэмiя, дарэчы, аказвае метадычную i iншую дапамогу членам зааветэрынарнай асацыяцыi, што аб’ядноўвае 6 профiльных сярэднеспецыяльных адукацыйных устаноў. Аналагаў гэтая асацыяцыя не мае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Пiнскага аграрна—тэхналагiчнага каледжа адкрываецца фiлiял Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны
|
|