21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне...

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Адрамантаваць вопратку i пашыць боты

...Як нi круцi, а сустракаюць нас па адзенню. Набываем мы яго ў крамах цi на рынку. А што рабiць, калi фiгура нестандартная або хочацца выдзелiць сябе сярод натоўпу? Цi ўвогуле грошай няма на новыя джынсы, а ў тых што ёсць — дзiрка?

Першае выйсце са становiшча — асвоiць прафесiю швачкi. А калi няма часу на такiя подзвiгi, то тады лепш за ўсё даверыцца прафесiяналам.


ГIСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА:

У XVI стагоддзi ў Мiнску iснавалi цэхi шаўцоў i краўцоў, а таксама цэх рамёслаў кушнерскага, чапнiцкага i балтушнiцкага. Першы аб’ядноўваў майстроў па вырабу абутку. Краўцы шылi адзенне з тканiны, балтушнiкi апрацоўвалi скуры, а кушняры i чапнiкi рабiлi з iх адзенне i галаўныя ўборы. Кожны цэх меў свой статут, харугву, пячатку i агульную скрыню. Гэтыя аб’яднаннi строга сачылi за якасцю вырабаў, рэгулявалi зносiны памiж сабой, дапамагалi ўдовам i сiротам калег. Акрамя таго, цэхi мелi своеасаблiвы ўнутраны суд i ўласную сiстэму навучання. Калi хто-небудзь з цэхаў парушаў правiлы гандлю альбо вытворчасцi (напрыклад, закупляў сыравiну ў купцоў не мiнскiх), тады выраб канфiскоўваўся i перадаваўся на патрэбы шпiталяў для ўбогiх. Шавец, «каторы на злодзействе альбо... iншым злым i неучцiвым учынку быў пайманы», караўся выключэннем з цэху i забаронай увогуле займацца рамяством.

Калi патрэбен дробны рамонт адзення, то яго могуць зрабiць швачкi, што працуюць у кiёсках. Такiя кiёскi, у наяўнасцi якiх адна толькi машынка, за якой працуе адна швачка, звычайна знаходзяцца на базарах, у пераабсталяваных пад’ездах жылых дамоў. Карыстацца iмi зручна, калi яны паблiзу дома цi работы, да таго ж цэны на паслугi там параўнальна невысокiя. Напрыклад, каб падкарацiць спаднiцу або штаны, трэба аддаць каля 7 тысяч рублёў. За кашулю давядзецца выкласцi на паўтары тысячы больш, а рукавы, нiз палiто, тонкага плашча абыдуцца ў 12 тысяч. Замена «маланкi» ў штанах i спаднiцы каштуе 7—8 тысяч, а ў куртцы — 12. Прыкладна такая ж цана будзе, «калi спатрэбiцца пакласцi латку на адзежу або зрабiць новы пояс. Тым, хто скiдае вагу i як вынiк, завужае адзенне, трэба выкласцi ад 6 тысяч i вышэй за рэч. Важная перавага паслуг у такiх кiёсках яшчэ i ў тым, што рамонт там зробяць за некалькi гадзiн, сама болей — за суткi. Але ёсць i «мiнусы». Шаўцы тут бяруцца не за ўсё, а толькi за тое, што «возьме швейная машына». Калi дублёнка тонкая, яны заменяць замок, калi тоўстая, хутчэй за ўсё адмовяць. I яшчэ адна акалiчнасць, якая датычыцца, зрэшты, не толькi швачак у кiёсках: за кожны элемент на вопратцы, што ўскладняе працу, давядзецца даплацiць тры тысячы.

У дзяржаўных атэлье, якiя звычайна адкрытыя ў Дамах быту, той самы рамонт будзе каштаваць на тысячу-дзве даражэй. Да таго ж тэрмiны выканання заказаў там прадугледжаны ад чатырох (дробны рамонт) да пятнаццацi дзён. Затое ў такiх атэлье бяруцца за рамонт любой складанасцi.

Прыватныя атэлье больш гiбкiя ў адносiнах да клiента. Яны могуць мець нейкую спецыялiзацыю, як, напрыклад, мiнскае «VLADOR», дзе шыюць i рамантуюць вопратку з футра i скуры. Аднак калi мiнае сезон i такiх заказаў мала, то атэлье шые летнiя сукенкi, касцюмы, нават фiранкi i чахлы. Цэны на такiм прадпрыемстве таксама ўстанаўлiваюцца з улiкам рынкавага попыту: замена маланкi ў звычайных спаднiцы цi штанах — 6 тысяч, а ў скураных — 14. Падкарацiць футра каштуе ад 40 тысяч рублёў, а падоўжыць цi пашырыць — у два разы больш. За перакройку давядзецца аддаць ужо ад 360 тысяч рублёў (за дублёнку i скураное палiто менш — ад 110 тысяч).

Рамонтам i пашывам вопраткi зарабляюць i вольныя швачкi-краўцы. Звычайна iх паслугi больш танныя, чым у атэлье i кiёсках. Знайсцi iх можна па аб’явах. Адно толькi «але». Калi «надомная» швачка сапсуе вопратку цi тканiну, то клiенту вярнуць свае грошы будзе няпроста.

Акрамя адзення, сёння ў атэлье можна заказаць i пашыў абутку. Канешне, не ва ўсiх, нават у сталiцы такую паслугу аказваюць толькi ў некалькiх месцах. Спачатку клiент выбiрае па ўзорах фасон пантофляў цi ботаў. Часцей за ўсё заказчыкамi з’яўляюцца людзi, якiя маюць тыя цi iншыя асаблiвасцi формы нагi, нейкае захворванне альбо яго наступства цi рэдкi памер. Прыходзяць сюды i тыя, каму падабаецца, што абутак пашыты па назе (кажуць, што адчуванне камфорту недасягальнае для фабрычных вырабаў).

Некаторыя прыватныя атэлье спецыялiзуюцца на пашыве эксклюзiўнага абутку для моладзi. Там большы выбар калодак i матэрыялу, ёсць магчымасць заказаць мадэль па замежных каталогах. Тэрмiн вырабу моднага абутку з iмпартных матэрыялаў — месяц i больш. Калi асаблiвых прэтэнзiй няма, выраб будзе гатовы праз 10 дзён.

Кошт такой паслугi ў розных атэлье розны. Напрыклад, пашыць пантофлi ў СЗАТ «Ялiна» можна за 116—130 тысяч рублёў, боты — за 174 тысячы. У ПВГУП «Пэрфэта», дзе выкарыстоўваюцца iтальянская тэхналогiя i матэрыял, — ад 120 да 210 тысяч рублёў пантофлi, ад 200 тысяч — боты.

На жаль, такi выбар паслуг iснуе толькi ў Мiнску i буйных гарадах. Зрэшты, вясковыя людзi часцей за ўсё самi сабе майстры, прычым, як правiла, не горшыя за спецыяльна навучаных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адрамантаваць вопратку i пашыць боты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика