21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спачувайце вачам — насiце акуляры

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прамая лiнiя

(Працяг. Пачатак у нумары за 24 красавіка.)

 — Валянцiна Мiкалаеўна з Лепельскага раёна турбуе. Мне 60 гадоў. У мяне вельмi высокая ступень блiзарукасцi. Левае вока амаль не бачыць, правае мае зрок -18, яшчэ ў мяне катаракта. Была на кансультацыi ў Вiцебску, кажуць, што патрэбна аперацыя па замене хрусталiка. Магу я прыехаць для гэтага ў Мiнск?

— Калi кажуць, што можна аперыраваць катаракту, то значыць варта гэта рабiць. Але перш чым браць накiраванне на аперацыю ў Мiнск, трэба ўдакладнiць у свайго афтальмолага, да якой клiнiкi вы будзеце прымацаваны тут — трэцяй цi дзесятай. Зазначу, паколькi ў вас мiяпiя высокай ступенi, то ваша катаракта лiчыцца ўскладненай i аперацыя будзе праходзiць з павышанай рызыкай. Вы павiнны ведаць, што наўрад цi паляпшэнне зроку будзе мець высокi працэнт. Але ўсё роўна я лiчу, што аперацыю трэба рабiць. Бярыце накiраванне i прыязджайце.

 — З Мiнска Галiна Сямёнаўна звонiць. Апошнiм часам з’явiлася дваенне ў вачах, пры некаторых паваротах вачэй узнiкаюць хваравiтыя адчуваннi, слёзацячэнне. З чым гэта можа быць звязана?

— А цiск павышаецца?

— Так.

— Я думаю, што менавiта павышэннi артэрыяльнага цiску i правакуюць з’яўленне дваення. Пасачыце за цiскам. Што датычыцца слёзацячэння, то гэта iншае пытанне. Вам колькi гадоў?

— Шэсцьдзесят.

— Справа ў тым, што на нiжнiм павеку знаходзiцца нiжняя слёзная кропка, яна акружана цыркулярнай мышцай. Гэта мышца адказвае за «правiльны шлях слязы»: з вока ў нос. А з узростам мышца стамляецца i не спраўляецца са сваёй работай. Таму можна проста памасiраваць нiжнюю слёзную кропку. Афтальмолаг можа паказаць, як гэта рабiць. Крыху дапамогуць i кроплi. Ёсць i радыкальны метад — хiрургiчнае выпраўленне, пры якiм пашыраецца нiжняя слёзная кропка.

 — Марыя Iльiнiчна з Мiнска. У мяне два пытаннi. Цi можна ў 60 гадоў аднавiць i ўмацаваць зрок з дапамогай гiмнастыкi для вачэй? Кажуць, што добра закапваць у вочы мёд з кiпячонай вадой. Цi так гэта?

— Думаю, што ў 60 гадоў гiмнастыка для ўмацавання вачэй не дапаможа зроку. Справа ў тым, што ў воку ёсць хрусталiк — своеасаблiвая лiнза. Да 35 гадоў у цэнтры гэтай лiнзы фармiруецца ядро з больш шчыльнай тканкi, якое не дазваляе хрусталiку настройвацца на бачанне прадметаў на рознай адлегласцi. Таму выконваць пэўныя практыкаваннi гiмнастыкi вачэй проста немагчыма. Наконт кропель з мёдам я згодная. Раю рабiць так. Кропля мёду разводзiцца на 10 кропель халоднай гатаванай вады. Можна ў пенiцылiнавай бутэлечцы. Развялi, капнулi ранiцай i вечарам, а на наступны дзень развядзiце новую кроплю, бо папярэднi раствор можа хутка забрадзiць.

 — Званю з Пiнска. Мне 70 гадоў, маю шмат балячак, у тым лiку атэрасклероз, бываюць спазмы сасудаў сятчаткi, бачу невыразна, аднойчы часова знiк зрок...

— Усе скаргi, якiя вы пералiчылi, хутчэй за ўсё звязаныя са змяненнем сасудаў, з-за таго, што ў iх цячэ кроў пад больш высокiм цiскам. Вам неабходна адрэгуляваць артэрыяльны цiск. Неабходна таксама праводзiць сасудзiстую тэрапiю, прымаць сасударасшыральныя прэпараты.

— Я раблю ўсё гэта.

— Цудоўна i правiльна. Хачу сказаць, што зараз зноў вельмi папулярны раней забыты метад лячэння нiкацiнавай кiслатой. Гэты прэпарат добра расшырае сасуды. Ён ёсць у аптэчнай сетцы ў выглядзе дражэ. «Цукерачку» трэба пакласцi пад язык i рассмоктваць, каб быў асаблiвы эфект. Вы павiнны ведаць: калi сасуды рэзка расшырацца, будзе моцны прылiў крывi да твару. Палохацца не трэба. У гэты час неабходна пасядзець, паляжаць. Нельга нахiляцца наперад, нават за тапкамi. Увесь час трымаць галаву ўверх, быццам вы носiце карону. Вы кажаце, што часова прапаў зрок. Вiдавочна, гэта быў такi рэзкi спазм, якi мог прывесцi да страты зроку зусiм, мог здарыцца iнфаркт у воку. Таму трэба iмкнуцца расшыраць сасуды. Папiце кардыямагнiл.

— Чытаць мне можна?

— Безумоўна. Чытайце добрую лiтаратуру i не хварэйце.

 — Добры дзень, Галiна Раманаўна! Дзмiтрый, званю з Вiцебска. Маёй сястры 75 гадоў. Тры гады таму ў Адэсе ёй зрабiлi аперацыю па прычыне саспелай катаракты абодвух вачэй. А зараз яна зноў адчувае сябе дрэнна. Цi можна прайсцi абследаванне ў Беларусi, а не ў Адэсе, дзе рабiлi аперацыю, бо ехаць туды вельмi цяжка?

— Безумоўна, гэта можна зрабiць. У Вiцебску вельмi добры афтальмалагiчны цэнтр. Можаце прыехаць i ў Мiнск. Для гэтага трэба ў афтальмолага па месцы жыхарства ўдакладнiць, якi мiнскi афтальмалагiчны цэнтр — у 3-й цi 10-й клiнiцы — вас прыме i ўзяць туды накiраванне. Даследаванне па накiраванню праводзiцца бясплатна.

— Цi доўга трэба абследавацца?

— Усё залежыць ад таго, у чым прычына пагаршэння стану. Я мяркую, што хутчэй за ўсё ўзнiкла другасная плёнчатая катаракта. Iнакш кажучы, на штучнай лiнзачцы ўтварылася дадатковая плёнка. Калi справа ў гэтым, яе трэба проста рассекчы, i вы адразу паедзеце дадому. Але ўсё роўна, каб вырашыць, так гэта цi не, неабходна прыехаць на кансультацыю. А далей будзе бачна.

 — Я званю з Петрыкаўскага раёна. Мая 20-гадовая дачка вучыцца ў Гомельскiм медiнстытуце на лечфаку. У яе вельмi дрэнны зрок, вялiкая блiзарукасць, прыроджаная мiяпiя правага вока. Вучыцца з такiм зрокам цяжка. Як нам лячыцца?

— Безумоўна, гэта вельмi дрэнна для будучага медыка. I так пакiдаць пытанне нельга. Трэба абследаваць яе, тым больш што ў Гомелi выдатны афтальмалагiчны цэнтр. Трэба паглядзець вочнае дно з фундус-лiнзай. Магчыма, пераправерыць акулярную карэкцыю. Можаце прыехаць да мяне на кансультацыю ў Мiнск. Завочна гаварыць пра вочы вельмi цяжка, трэба абследавацца i тады вызначыць стратэгiю лячэння.

 — Таццяна, тэлефаную са Слуцка. У маёй 13-гадовай дачкi рэзка ўпаў зрок. Зараз ён -0,3—0,6. Што рабiць?

— А вы звярталiся да доктара, што ён вам сказаў?

— Акуляры выпiсаў, яны не дапамагаюць, становiцца горш.

— Хачу вам сказаць, што рост блiзарукасцi — праблема ўсiх дзяцей падчас iнтэнсiўнага развiцця. Першае, што вы павiнны рабiць — гэта добра кармiць дачку. У гэты час важна, асаблiва для дзяўчынак, у якiх пачынаюцца ўжо «крытычныя днi», ужываць прадукты, што аднаўляюць гемаглабiн. Раю абавязкова ў дзень з’ядаць адбiўную з ялавiчыны цi iндычыны. З гэтай жа мэтай могуць быць назначаны прэпараты з жалеза. Вы абавязкова павiнны зноў звярнуцца да афтальмолага. Ёсць розныя метады па аднаўленню вастрынi зроку. Часам мы нават спецыяльна выпiсваем акуляры, у якiх некалькi горш бачна, для таго, каб дапамагчы вачам. Таму тут вы павiнны поўнасцю даверыцца афтальмолагу.

 — Я званю з Карэлiцкага раёна. Завуць Мiкалай Паўлавiч. Скажыце, Галiна Раманаўна, што мне рабiць з такой немаччу, як блефараспазм вачэй?

— Блефараспазм рэгулюецца нервовымi валокнамi. I асноўнае лячэнне — гэта лячэнне вашага асноўнага неўралагiчнага захворвання. Таму вам абавязкова трэба назiрацца ў неўролага. Я магу вам параiць прэпараты, але абавязкова пры гэтым пракансультуйцеся са сваiм урачом-неўролагам. Ён азнаёмiцца з маiмi прызначэннямi, падкарэктуе iх, зыходзячы з вашага агульнага захворвання. Такiм чынам, можна пракалоць у скроневую мышцу празерын, якi паляпшае праводнасць нервовай тканкi. Таксама вiтамiны групы В. Рэкамендую пракалоць цэрэбралiзат. Гэты прэпарат паскарае метабалiчныя працэсы ў галаўным мозгу, у вачах, адпаведна нервовая тканка будзе сiлкавацца ад яго. Добра рабiць масаж вачэй, павек у вобласцi броваў, нiжняга павека з пашчыпваннем, каб палепшыць кровазварот гэтых зон.

 — Валянцiна Антонаўна з Мiнска тэлефануе. Я iнвалiд I групы. Адно вока ў мяне ўвогуле закрытае, на другiм катаракта з адслаеннем сятчаткi. Маю цукровы дыябет, яшчэ хваробы. З-за свайго стану не магу нiкуды паехаць абследавацца. Акрамя таго, у нашай палiклiнiцы ўжо два гады няма афтальмолага. Як быць?

— Я думаю, трэба выклiкаць на дом тэрапеўта i сказаць, што вам патрэбна дапамога афтальмолага. I далей ужо справа палiклiнiкi вырашыць, якiм чынам вам прадаставiць доктара. Можаце па гэтаму пытанню пазванiць галоўнаму ўрачу. Як iнвалiд I групы, вы маеце права на тое, каб вас рэгулярна аглядалi афтальмолагi. Сапраўды, афтальмолагаў у горадзе не хапае, i не толькi ў вашай палiклiнiцы. Аднак хачу вам сказаць, што мы зараз рыхтуем 25 новых маладых урачоў. 11 мая яны закончаць навучанне i прыйдуць вам на дапамогу.

«Прамую лiнiю» вялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiна Мiкалаеўна з Лепельскага раёна турбуе. Мне 60 гадоў. У мяне вельмi высокая ступень блiзарукасцi. Левае вока амаль не бачыць, правае мае зрок
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика