Дырэктар камерцыйнай фiрмы спрабаваў прадаць «Шмайсер»
Алена КАЗЛОВА
У Магiлёве затрыманы малады чалавек, якi за тысячу долараў iмкнуўся прадаць аўтамат «МП-40», больш вядомы як «Шмайсер», паведамiла прэс-група УКДБ па Магiлёўскай вобласцi. Прычым спробу збыту зброi ажыццявiў дырэктар камерцыйнай фiрмы, якi напэўна ведаў аб адказнасцi за такую справу.
Экспертыза ўстанавiла, што аўтамат датуецца ваенным часам — 1941—45 гадамi. Аднак «Шмайсер» знаходзiцца ў баявым стане. Да таго ж у кватэры затрыманага знайшлi больш за 2 сотнi патронаў. Праўда, зброя, паводле першых звестак, яму не належала, а была перададзена для продажу iншай асобай. Следству яшчэ давядзецца адказаць на пытаннi аб паходжаннi зброi. Пошукам дзеючай зброi часоў Другой сусветнай вайны займаюцца так званыя «чорныя капальнiкi», якiя часта аддаюць знаходкi для перапродажу тым, хто не супраць рызыкнуць i зарабiць на гэтай процiзаконнай справе. У адносiнах да затрыманага распачата крымiнальная справа за незаконныя дзеяннi ў дачыненнi да агнястрэльнай зброi i боепрыпасаў. Адпаведны артыкул Крымiнальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волi тэрмiнам да 6 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве затрыманы малады чалавек, якi за тысячу долараў iмкнуўся прадаць аўтамат «МП-40», больш вядомы як «Шмайсер», паведамiла прэс-група УКДБ па
|
|