Канфiскавана 1 кг 675 г сярэбраных вырабаў
Больш за паўтара кiлаграма сярэбраных ювелiрных вырабаў канфiскавана ў Брэсце ў iндывiдуальнай прадпрымальнiцы.
34-гадовая мясцовая бiзнэс-вумен, як высветлiлася, на рынку «Юбiлейны» рэалiзоўвала вырабы з каштоўнага металу. Праўда, паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, рабiла яна гэта незаконна: у жанчыны не было лiцэнзii на падобны вiд дзейнасцi. У вынiку сваёй неразважлiвасцi брастаўчанка страцiла тавар вагой 1675 грамаў на агульную суму амаль 15 мiльёнаў 500 тысяч рублёў. Iгар ГРЫШЫН, Сымон СВIСТУНОВIЧ. Гандляры наркотыкамi не супакойваюцца I дарэмна. Бо, як нi круцi, а ў поле зроку праваахоўных органаў яны ўсё ж трапляюць. Так было i на гэты раз. Як нам стала вядома, трое гамяльчан прадалi чацвёртаму за 70 долараў 0,6 грама гераiну, i пры затрыманнi работнiкамi ўпраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi ў iх выявiлi яшчэ 12 грамаў гэтай небяспечнай атруты. А вось яшчэ адзiн жыхар абласнога цэнтра ў гэты ж самы дзень прадаваў 116 грамаў марыхуаны за 150 «баксаў». I таксама трапiў у пастку. Дарэчы, у яго гаражы знаходзiлася яшчэ 80 грамаў марыхуаны. Узбуджаны крымiнальныя справы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Дзеткi, якiя трапiлi ў «клеткi» У месцах пазбаўлення волi зараз адбываюць пакаранне 845 падлеткаў Паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, 44 працэнты непаўналетнiх вязняў трапiлi ў «клеткi» за карыслiвыя злачынствы. Кожны чацвёрты зняволены падлетак асуджаны за злачынства супраць асобы, астатнiя — за хулiганствы, незаконны абарот наркатычных i псiхатропных рэчываў. Прыкладна палова непаўналетнiх, якiя адбываюць пакаранне, — дзецi з сацыяльна няўдалых сем’яў, 20 працэнтаў — нiдзе не вучылiся. Каля 100 такiх падлеткаў прызнаны сiротамi. Адметна, што больш за палову зняволеных падлеткаў не першы раз канфлiктуюць з законам, раней яны ўжо мелi судзiмасць. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за паўтара кiлаграма сярэбраных ювелiрных вырабаў канфiскавана ў Брэсце ў iндывiдуальнай прадпрымальнiцы
|
|