Алiмпiйская чэмпiёнка Марына Лобач: «Фiзiчныя практыкаваннi мне не надта падабаюцца»Зараз Марына Лобач — суддзя мiжнароднай катэгорыi, член камiсii «Жанчыны i спорт» у выканкаме Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Днямi Марына Вiкенцьеўна ўзнагароджана спецыяльным дыпломам Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта за выдатны ўклад ва ўдзел жанчын у алiмпiйскiм руху. Сёлета Марына Лобач у шосты раз арганiзоўвае ў Мiнску мiжнародны турнiр для юнiёрак, прычым упершыню спаборнiцтвы збiраюць прадстаўнiц дзесяцi краiн i адбудуцца ў сталiчным Палацы спорту (турнiр праводзiцца за два тыднi да мiнскага этапу Гран-пры па мастацкай гiмнастыцы — 5—6 мая). Як разумееце, пагутарыць нам было аб чым. — Марына Вiкенцьеўна, вы — прадстаўнiца аднаго з самых прыгожых жаноцкiх вiдаў спорту, уваходзiце ў склад камiсii «Жанчыны i спорт», таму не магу не пацiкавiцца: якiя вiды спорту, на вашу думку, не створаны для жанчын, iм процiпаказаны? — (Задумваецца.) Я прытрымлiваюся такой пазiцыi, што для любога чалавека, у тым лiку i для жанчыны, не iснуе не яго вiду спорту, бо людзi бываюць розныя. Калi, напрыклад, жанчына не надта сiмпатычная, яна можа стаць больш цiкавай i прываблiвай, калi знойдзе сябе ў пэўным вiдзе спорту. — Вы рэалiзавалi сябе i як спартсменка, i як мацi. Аб чым марыце зараз? — Мне вельмi хочацца, каб у нашай гiмнастыцы i пасля мяне была алiмпiйская чэмпiёнка. Iна Жукава можа прэтэндаваць на поспех на Алiмпiядзе, але прыкладна дзесяць чалавек у свеце могуць перамагчы. Вельмi моцныя расiянкi i ўкраiнкi, ды i гiмнастыка — вельмi суб’ектыўны вiд спорту. Суб’ектыўнасць будзе заўжды, бо прыгажосць не бывае для ўсiх аднолькавай. Гiмнасткам патрэбна выступiць так, каб гэта спадабалася большасцi гледачоў. Суддзi — тыя ж гледачы. — Ваш рэкорд на Алiмпiядзе ў Сеуле рэальна калiсьцi паўтарыць? — Мне падаецца, што не, бо правiлы ў гiмнастыцы вельмi змянiлiся з таго часу. Такую колькасць балаў атрымаць вельмi цяжка. Як гэта ўдалося мне? Было чатыры гiмнасткi, якiя прэтэндавалi на «золата» — дзве балгаркi i дзве савецкiя спартсменкi, у тым лiку i я. Сапернiцы памылялiся, а я выступiла без зрываў, таму i перамагла. Усё дзякуючы працы, вялiкай колькасцi паўтораў элементаў. — Калi б зараз вас папрасiлi ўзяць у рукi булавы, стужку, скакалку, мяч цi абруч, змаглi б выканаць нейкую праграму? — Не, што вы (усмiхаецца). Столькi ж часу ўжо прайшло! Канешне, я магу прадэманстраваць некаторыя элементы, але... — У вас быў любiмы прадмет? — Не. Кожны падабаўся. — Магчыма, таму вы i заваявалi алiмпiйскае «золата» ў мнагабор’i? Нашы ж сённяшнiя лiдары аддаюць перавагу пэўнаму прадмету. Напрыклад, Iна Жукава любiць практыкаваннi з мячом. — Мне падабалiся ўсе прадметы не таму, што з усiмi цудоўна спраўлялася. На трэнiроўцы мне было цяжка абыходзiцца са стужкай, затое на спаборнiцтвах наадварот лягчэй. Булавы заўжды патрабавалi канцэнтрацыi: трымаеш жа ў руках не адзiн, а два прадметы, якiя вельмi каварныя i тэхнiчна складаныя. — У мастацкай гiмнастыцы, безумоўна, iснуе мода на купальнiкi, у якiх выступаюць дзяўчаты. Якiя тэндэнцыi вы б вызначылi ў сучасным дызайне спартыўнага касцюма i тых купальнiках, у якiх выступалi самi? — Яны вельмi адрознiваюцца! У наш час выступалi ў купальнiку аднаго колеру. Потым некаторыя фiрмы распрацавалi новую мадэль — украпвалася некалькi розных колераў. Суперкупальнiк я пабачыла, калi на iм сталi выбiваць кветкi (Марына Вiкенцьеўна — наогул вялiкi аматар кветак, асаблiва жывых, таму разводзiць iх дома. — Аўт.). Зараз купальнiкi зiхацяць i падкрэслiваюць лепшыя бакi гiмнасткi. — Вашым першым настаўнiкам была Iрына Ляпарская, зараз трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi. Вам было цяжка пераходзiць з яе вучанiцы ў калегу i трымацца побач на роўных? — Гэта тое ж самае, як мацi i дачка. Калi дзiця расце, мацi выхоўвае яго, а калi дзяўчына стане дарослай, яна пачынае дапамагаць, даваць парады i нават вучыць жыць (усмiхаецца). Любая гiмнастка — своеасаблiвая дачка свайго трэнера, i калi яна сама пачынае трэнiраваць, узыходзiць на тую ж прыступку, што i яе трэнер. Аднак мацi заўжды застаецца мацi, а трэнер — настаўнiкам, да якога можна звярнуцца па параду, якога паважаеш. — Чым вылучаецца беларуская школа мастацкай гiмнастыкi? — Ва ўсiм свеце цэняцца цiкавыя кампазiцыi, якiя прыдумваюць нашы харэографы i трэнеры. У кожнай краiне ўсе чакаюць выхаду нашых дзяўчат, бо гэта заўжды прыгожа i арыгiнальна. — Чаму вы не аддалi ў мастацкую гiмнастыку сваiх дачок? Магчыма, з-за нагрузак? — Не з-за iх. Кожны чалавек можа траўмавацца нават, калi iдзе па вулiцы: спатыкнуўся, упаў — гiпс. Мае дочкi займаюцца спортам: старэйшая — лёгкай атлетыкай, а малодшая — настольным тэнiсам. Iра (старэйшая) паўгода займалася гiмнастыкай, але пасля таго, як выйграла ў сваёй групе на адным з першых турнiраў «Bаbу Сuр», сказала, што ўжо стала чэмпiёнкай i ёй гэтага дастаткова. Наогул мне як мацi вельмi складана патрабаваць нечага ад маiх дачок у зале, лепей iх вучаць iншыя спецыялiсты ў iншых вiдах спорту. — Вы асабiста зараз займаецеся спортам? — Кожная жанчына павiнна сачыць за сабой i адчуваць сябе прыгожай, але фiзiчныя практыкаваннi мне не вельмi падабаюцца (смяецца). Як магла сябе прымусiць трэнiравацца, калi была спартсменкай? Мне настолькi падабалася мастацкая гiмнастыка, што трэнiравалася з цiкавасцю. Часцей за ўсё так i атрымлiваецца, калi людзi любяць сваю справу, яны дасягнуць у ёй вялiкiх вынiкаў. Патрэбна, канешне, яшчэ i iмкнуцца здзейснiць сваю мару. — Вы ўжо даўно пераехалi ў Мiнск са Смалявiчаў. Адчуваеце сябе мiнчанкай? — Зараз так, але калi толькi прыехала (уздыхае). Пабачыла вельмi вялiкi горад, дзе было страшна знаходзiцца — мноства людзей, аўтобусаў, тралейбусаў... — А мноства месцаў для адпачынку i забаў не перашкаджала трэнiроўкам? — На нейкiя пастаноўкi, у прыватнасцi на балет, мы хадзiлi толькi ў час збораў. Чаму на балет? Яго i гiмнастыку звязвае многае. А яшчэ калi я была спартсменкай, вельмi любiла хадзiць у лес у грыбы (зараз ён не такi чысты), бо лес забiрае ўсё негатыўнае. Выходзячы з лесу, здавалася, што я зноў нарадзiлася. Лес быў зонай майго адпачынку i шчасця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гiсторыя Марыны Лобач нагадвае казку пра Папялушку: звычайная дзяўчынка з горада Смалявiчы шмат працавала над сабой, нават ездзiла на трэнiроўкi ў Мiн
|
|