Ударнай работай — па суботнiку
Згадзiмся, што ў айчынных алiмпiйцаў не так часта здараецца магчымасць сустрэцца ў вольным фармаце. Як-нiяк, пастаянныя раз’езды, трэнiроўкi. У гэтым плане суботнiк — iдэальны сродак, каб убачыць разам дзеючых спартсменаў «летнiкаў» i «зiмнiкаў» ды яшчэ ў кампанii ветэранаў алiмпiйскага руху.
Менавiта такая сустрэча адбылася гэтымi днямi падчас добраўпарадкавання тэрыторыi сталiчнага спартыўнага комплексу «Алiмпiйскi». На некалькi гадзiн фрыстайлiст Дзмiтрый Дашчынскi (на здымку), кiдальнiца дыска Элiна Зверава, малатабоец Iгар Астапковiч, барэц Камандар Маджыдаў, фехтавальшчык Аляксандр Раманькоў i iншыя зоркi беларускага спорту пераўтварылiся ў маляроў, прыбiральшчыкаў, прафесiйна ўпраўляючыся з рыдлёўкай, граблямi i памазком. Працоўная вахта беларускiх алiмпiйцаў, якая праходзiла ў даволi халаднаватым надвор’i, завяршылася гутаркай за кубачкам чаю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згадзiмся, што ў айчынных алiмпiйцаў не так часта здараецца магчымасць сустрэцца ў вольным фармаце. Як-нiяк, пастаянныя раз’езды, трэнiроўкi. У гэтым
|
|