Пекінская «капуста»
Нядаўна аргкамiтэт Алiмпiяды-2008 у Пекiне ўпершыню паказаў медалi, якiмi будуць узнагароджвацца чэмпiёны i прызёры стартаў чатырохгоддзя ў Паднябеснай. Дызайн усiх узнагарод аднолькавы. На пярэднiм баку ў коле адлюстраваны сiмвал Алiмпiяды — кольцы i надпiс Bеijing 2008, на адваротным — жанчына з крыламi. Цiкава, што конкурс на стварэнне быў загадзя аб’яўлены па ўсiм свеце. Спецыяльнае журы выбрала пераможцу з 265 прэтэндэнтаў.
Арганiзатары АГ-2008 завяраюць, што Гульнi ў Кiтаi будуць самыя высокатэхналагiчныя за ўсю гiсторыю iх правядзення. Гэта будуць першыя алiмпiйскiя гульнi на базе прымянення бесправадных сетак 4G. Пекiн з кожным днём становiцца ўсё прыгажэйшым. Пачалося будаўнiцтва Укэсунскага крытага стадыёна агульнай плошчай 63 000 квадратных метраў. Працягваецца будаўнiцтва метро i будаўнiчых развязак, плануецца рэканструяваць 80 гарадскiх мiкрараёнаў, стварыць 100 унiкальных «ландшафтных» вулiц i 5 новых музейных комплексаў. Алiмпiйскi агонь будзе суперфакелам. Мяркуецца, што яго маршрут праляжа праз усе раёны Паднябеснай, а таксама пабывае на Эверэсце, што ў Непале. Цырымонiяй адкрыцця АГ-2008 будзе кiраваць кiнарэжысёр Iмоу Чжан, якi зняў такiя фiльмы, як «Дом лятаючых кiнжалаў», «Падымi чырвоны лiхтар». Як вядома, гэтыя карцiны былi намiнаваны на прэмiю «Оскар». Ужо сёння можна сказаць, што для кiтайцаў магiчнай з’яўляецца лiчба 8. Гульнi пачнуцца 8 жнiўня 2008 года ў 8 гадзiн 8 хвiлiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна аргкамiтэт Алiмпiяды-2008 у Пекiне ўпершыню паказаў медалi, якiмi будуць узнагароджвацца чэмпiёны i прызёры стартаў чатырохгоддзя ў Паднябесна
|
|