21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вольга АБРАМАВА: «На асобных напрамках адносiны з Расiяй могуць змянiцца не ў горшы бок»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Меркаванне

Апошнiм часам па Расii пракацiлася хваля апазiцыйных «Маршаў нязгодных», якiя сутыкнулiся з жорсткай рэакцыяй расiйскiх уладаў. Цi можна лiчыць «маршы» падрыхтоўкай да спробы «каляровай рэвалюцыi» ў суседняй краiне? Як могуць складвацца беларуска-расiйскiя адносiны, калi падчас маючых адбыцца ў Расii прэзiдэнцкiх выбараў пры ўладзе застаецца «каманда Пуцiна»? Як можна ацанiць новыя патрабаваннi расiйскага ўрада аб выдзяленнi Беларусi стабiлiзацыйнага крэдыту? На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае член Камiсii па дзяржаўнаму будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту Вольга АБРАМАВА.

— Цi не лiчыце вы, што арганiзатары «Маршаў нязгодных» рыхтуюцца да спробы «каляровай» рэвалюцыi ў Расii? Якiя шанцы, на ваш погляд, мае такое развiццё падзей?

— На мой погляд, шанцаў на ўзяцце такiм чынам улады ў Расii няма нiякiх. Нiводнага шанца! Для таго, каб такiм чынам узяць уладу, яна павiнна «ляжаць пад нагамi». Павiнна быць слабая, неадмабiлiзаваная ўлада, не гатовая аказваць супрацiў нi на адным напрамку. У Расii сёння гэтага няма.

А тое, што мы бачым арыентацыю не на працу ў «сiстэмнай» апазiцыi, не на тое, каб легальным чынам прабiвацца ў органы ўлады, то гэта сапраўды так. Сам спосаб дзеянняў гаворыць пра тое, што абсалютная большасць арганiзацый, якiя ўваходзяць туды, з’яўляюцца маргiналiзаванымi арганiзацыямi.

— Цi магчыма, што расiйская партыя «Яблык» i буйная лiберальная партыя «Саюз правых сiл» пяройдуць да «несiстэмных» метадаў барацьбы?

— Немагчымага нiчога няма. Тым больш, што элементы такiх дзеянняў былi характэрныя для расiйскага «Яблыка» пасля 2003 года, пасля таго, як партыя апынулася па-за парламенцкiмi сценамi. Ва ўсякiм разе, у асобных рэгiёнах, у буйных прамысловых цэнтрах прадстаўнiкi (асаблiва маладзёжных структур) «Яблыка» паводзiлi сябе «несiстэмным» чынам. Праўда, не так радыкальна, як «Iншая Расiя»...

А многiя правыя палiтыкi, напрыклад, Iрына Хакамада, удзельнiчалi ў «Маршы нязгодных». Канешне, Iрына Хакамада — не той палiтык, якi будзе правакаваць сваiх прыхiльнiкаў «будаваць барыкады». Вулiчныя пратэстныя акцыi таксама могуць праходзiць у прававым полi.

У цэлым жа для правых «вулiчны» стыль нехарактэрны. I для сацыял-лiбералаў, да якiх я адношу расiйскую партыю «Яблык», гэта нетыповыя паводзiны. Дарэчы, у апошнiя гады расiйскi «Яблык» пераўтварыўся больш у праваабарончую арганiзацыю. Бо нiчога iншага расiйская дзяржава партыi не пакiнула.

— Як могуць змянiцца адносiны з Расiяй пасля прэзiдэнцкiх выбараў у Расii ў 2008 годзе, калi пры ўладзе застанецца чалавек з каманды Пуцiна, а сам Уладзiмiр Пуцiн сыдзе з паста кiраўнiка краiны?

— На асобных напрамках адносiны могуць змянiцца не ў горшы бок. У бок змякчэння некаторых часовых прэтэнзiй. Але ў цэлым адносiны задаюцца не толькi рамкавымi ўмовамi двухбаковых пагадненняў, але i тымi пагадненнямi, да якiх зараз тая цi iншая краiна мяркуе далучыцца. Для Расii гэта ўступленне ў СГА.

— З’явiлася iнфармацыя, што Расiя ўвязвае выдзяленне стабiлiзацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 млрд долараў для Беларусi з прадастаўленнем акцый «Белтрансгазу» ў залог. Як вы ацэньваеце такую пазiцыю расiйскага ўрада?

— Гэта ўкладваецца ў рынкавыя адносiны памiж партнёрамi. Калi адзiн бок нешта просiць у iншага, гэты iншы мае права высоўваць патрабаваннi, якiя лiчыць патрэбнымi. А далей ужо, як дамовяцца...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам па Расii пракацiлася хваля апазiцыйных «Маршаў нязгодных», якiя сутыкнулiся з жорсткай рэакцыяй расiйскiх уладаў. Цi можна лiчыць «маршы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика