Дні беларускай культуры адбыліся ў КракавеЗ 23 па 24 красавіка ў Кракаве праходзілі IV Дні беларускай культуры. За 4 гады існавання фестываль набыў вялікую папулярнасць сярод жыхароў культурнай сталіцы Польшчы. Селета ў фестывалі ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх палітычных партыяў, старшыня непрызнанага афіцыйнымі ўладамі Беларусі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, яе намесьнік Юзэф Пажэцкі, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак, дэпутат Эўрапэйскага парлямэнту, загадчык Дэлегацыі па справах адносінаў зь Беларусяй Богдан Кліх. Беларускія гурты «Таварыш Маўзер» і «Троіца». Гарадзенка Кацярына Межавец прадставіла фотавыставу «Тутэйшыя». Рэжысер Юрый Хвашчавацкі прадставіў свій фільм «Плошча». «Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства першапачаткова было знаемства с культурным жыццем Беларусі, — кажа адзін з каардынатараў фестывалю Генадзь Семянчук. — Сення пра Беларусь кажуць шмат і часта. Але адна справа некалькі разоў пачуць, а ўжо зусім іншая — убачыць на ўласныя вочы. Таму мы імкнуліся пазнаеміць польскі бок з рознымі праявамі культурнага жыцця нашай краіны. Тым больш, што Кракаў горад рэпрэзэнтатыўны, тут вельмі часта праводзяцца дні культуры Славакіі, Чэхіі і г.д. Вось мы й падумалі, а чым Беларусь горш? Чаму б не арганізаваць штосьці падобнае? Адзіная праблема складалася ў тым, што ў адрозненні ад іншых эўрапейскіх краінаў мы не мелі аніякай дапамогі з боку амбасады Беларусі. Безумоўна, вельмі вялікую падтрымку аказвае нам адміністацыя Ягелоньскага універсітэту: рэктар праф. Францішак Зейка, прафесар, дырэктар Інстытуту усходнеславянскай філялегіі Гжэбош Пшыбіна (галоўнымі арганізатарамі фестывалю селета выступала студэнскае аб’яднанне гэтага універсітэту «У кола Расеі»). Зразумела, што пры ўдзеле прадстаўніцтва афіцыяльнага Менску мы маглі б зрабіць нашмат больш, але тым не менш, нават сёняшнія вынікі кажа сам за сябе» А вынікі насамрэч неблагія. Палякі з задавальненнем неведвалі сустрэчы, прэзэнтацыі і канцерты. Вялікую зацікаўленнасць выклікаў фільм Юрыя Хвашчавацкага «Плошча». «На сеняшні момант СМІ ўжо не маюць такога ўплыву, як мелі колькі гадоў таму. Фільм — справа зусім іншая: пабачыць, параўнаць, зразумець можна нашмат больш. Да таго ж, сваім фільмам я імкнуўся паказаць рэальнае жыцце беларусаў на кантрастах і канкрэтных прыкладах», — кажа Юрый Хвашчавацкі. Падчас правядзення фестывалю адбыліся прэзентацыі кніг Алега Латышонка («Ад белых русаў, да беларусаў»), Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага («Беларусь — бульба і джынсы»). «У сваей кнізе мы хацелі паказаць трагічны лес Беларусі — усе здолелі змяніць сітуацыю ў сваіх краінах, а беларусы засталіся абсалютна ў іншым месцы гісторыі Эўропы. З-за гэтага, пэўна, кніга атрымалася крыху песімістычнай», — так акрэсліла асноўную мэту напісання кнігі Малгажата Ноцунь. За колькі гадоў існавання фестывалю палякі мелі магчымасць пазнаеміцца з рознымі праявамі культурнага жыцця на Беларусі, бо акрамя праблемаў палітычных, падымаліся праблемы культурныя і сацыяльныя: праблемы развіцця і існавання беларускай мовы, развіцця беларускай літаратуры, беларускай грамадзкасці. «Мы імкнуліся запрашаць на фестываль дзеячаў з каардынальна розных плыняў: мастацтва, палітыкі навукі. У мерапрыемстве бралі ўдзел бард Віктар Шалкевіч, сьпявак Зміцер Вайцюшкевіч, гурт з Беласточчыны «Рыма», рэдакцыя газэты «Наша Ніва» і часопісу «ARCHE», лялечны тэатр з Горадні са спектаклем «Тутэйшыя», доктар Алег Латышонак, філезаў Петр Рудкоўскі і шмат яшчэ хто. За што ім вялікі дзякуй», — падкрэслiвае М. Ноцунь. Вялікі інтарэс сярод моладзі выклікаюць канцэрты сучаснай беларускай музыкі. Студэнты з Польшчы, Балгарыі, Славакіі і ішых краінаў з задавальненнем слухалі і набывалі дыскі беларускіх гуртоў. «Мы, як прадстаўнікі сучаснай культуры на Беларусі, з задавальненнем прынялі запрашэнне на ўдзел у фестывалю. Вельмі важна, каб па-за межамі краіны ведалі, што беларуская мова існуе і гучыць, што беларуская мова — гэта не толькі Купала і Колас, але жывая цікавая музыка, асэнсаваныя песьні. Таму сення мы тут і спадзяемся на разуменне нашай творчасці з польскага боку», — паведамiў Ян Маузер, фронтмэн магілеўскага альтэрнатыўнага гурта «Таварыш Маузер». І сапраўды, беларуская музыка знайшла свайго слухача ў Польшчы. Маладыя людзі таньчылі, падпявалі і ўвесь час пыталіся, дзе можна набыць дыскі «файных гуртоў з Беларусі». «Я ўжо другі раз на канцэрце гурта «Троіца». Першы раз была ў Любліне, трапіла выпадкова. Але, пачуўшы, адразу закахалася ў іх песьні. Маю шмат запісаў, зараз вось хачу набыць дыск. Увогуле, да правядзенне гэтага фестывалю, я мала чула пра беларускую культуру. Зараз разумею, што шмат згубіла і спрабую гэта нагнаць, — падзялілася ўражаннямі з «Беларускімi навінамі» Барбара Барэйша, студэнтка Ягелоньскага універсітэту. «Мы маем намер працягваць правядзенне фестывалю штогод, тым больш, што гэта стала ўжо традыцыяй. Асноўнае, чаго нам бы вельмі хацелася б, каб існаваў нейкі адзіны агульнапольскі цэнтр па паддрыхтоўцы такіх мерапрыемстваў. Справа нялегкая, і нашмат прасцей было б яе рабіць у супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі і суполкамі. Так мы змаглі б рабіць Дні беларускай культуры яшчэ больш насычанымі і цікавымі. Але, канешне, важная для нас і ініцыятыва беларускага боку», — асобна падкрэсліў спадар Семянчук. Застаецца толькі спадзявацца, што традыцыя будзе непарушнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 па 24 красавіка ў Кракаве праходзілі IV Дні беларускай культуры.
|
|