Карысны вiзiт
Леанiд ТУГАРЫН
Днямi з нямецкага Гановера вярнулася беларуская дэлегацыя, якую ўзначальваў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктор Бура. У яе складзе былi кiраўнiкi МЗС i Мiнэканомiкi, Дзяржкамiтэта па навуцы i тэхналогiя, Белзнешэканомбанка i ААБ «Беларусбанк».
Наша дэлегацыя ўдзельнiчала ў сусветна вядомым штогадовым прамысловым кiрмашы «Гановер Месэ». Сёлета ў iм прадставiлi свае апошнiя вырабы, перспектыўныя распрацоўкi i шматабяцаючыя праекты больш чым шэсць тысяч экспанентаў з 68 краiн свету. Традыцыйна ў Гановеры выстаўляецца складанае абсталяванне для вытворчасцi i яго комплекснай аўтаматызацыi, навiнкi тэхналагiчных даследаванняў, мiкра- i нанатэхналогii, энергетыкi i г. д. Беларусь ужо дзесяты раз разгортвае сваю экспазiцыю ў Гановеры. У гэтым красавiку пасланцы нашай краiны арганiзавалi некалькi тэматычных стэндаў. Сваю прадукцыю, распрацоўкi i паслугi прадставiлi 9 вядучых у сваёй галiне прадпрыемстваў, 12 унiверсiтэтаў, 4 навукова-даследчыя iнстытуты, свабодныя эканамiчныя зоны i Беларуская гандлёва-прамысловая палата. У афiцыйных мерапрыемствах кiрмашу актыўна працавала беларуская дэлегацыя на чале з намеснiк прэм’ер-мiнiстра. Былi праведзены перамовы з кiраўнiцтвам кансорцыума «АКА Аусфуркрэдыт—Гезельшафт мбХ» i «Дрэзднэр Банк АГ». З апошнiм Белзнешэканомбанк падпiсаў рамачнае пагадненне. Важнай падзеяй кiрмашу стаў форум «Эканамiчныя адносiны з Беларуссю — шанцы для гандлю i iнвестыцый». Ён быў наладжаны беларускiм бокам сумесна з Нямецкай асацыяцыяй па супрацоўнiцтву з краiнамi Усходняй i Цэнтральнай Еўропы. Акрамя гэтага адбылiся сустрэчы з прадстаўнiкамi шэрагу буйных германскiх кампанiй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi з нямецкага Гановера вярнулася беларуская дэлегацыя, якую ўзначальваў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктор Бура. У яе складзе былi кiраўнiкi МЗС i М
|
|