А. Лукашэнка: «У Беларусi будзе прадоўжана эканамiчнае адраджэнне чарнобыльскiх рэгiёнаў»Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 красавiка, у дзень гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС, па традыцыi наведаў пацярпелыя рэгiёны. Сваю рабочую паездку кiраўнiк дзяржавы пачаў з Магiлёўскай вобласцi. Як далажыў Прэзiдэнту губернатар Магiлёўскай вобласцi Барыс Батура, веснавыя палявыя работы ў Быхаўскiм раёне плануецца завяршыць да 9 мая. Ён паведамiў, што сёлета ў гэтым рэгiёне будзе рэалiзавана 4 iнвестыцыйныя праекты з аб’ёмам iнвестыцый каля Br23 млрд. У раёне ствараюцца новыя рабочыя месцы (беспрацоўе складае 1,2 працэнта), будуецца жыллё. У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю пракантраляваць, як вырашаецца праблема з жыллём, якое пустуе, у Быхаўскiм раёне. Прэзiдэнт паставiў задачу ў гэтым годзе прывесцi ў парадак мелiяраваныя землi ў Быхаўскiм раёне. «Мы не можам закiнуць мелiяраваныя палi — яны павiнны быць прыведзены ў свой першапачатковы выгляд, заараны i засеяны травой», — сказаў ён. Кiраўнiк дзяржавы даручыў навесцi парадак у закiнутых гаспадарках рэгiёну i падкрэслiў важнасць захавання культуры земляробства. Аляксандр Лукашэнка наведаў некалькi прадпрыемстваў Быхава, створаных на базе былых ваенных аб’ектаў, азнаёмiўся з арганiзацыяй перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi з прыцягненнем замежных iнвестыцый. Прэзiдэнт станоўча ацанiў вопыт прыцягнення замежнага капiталу для рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы развiцця малых гарадоў. Кiраўнiк дзяржавы пабываў на адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў Быхава — сумесным ЗАТ «Агралiнк» з 50-працэнтным замежным капiталам, якое спецыялiзуецца на вытворчасцi мяса птушкi для рэалiзацыi на ўнутраным рынку i на экспарт. Прадпрыемства ажыццяўляе дзейнасць на пяцi пляцоўках, дзве з якiх арганiзаваны на базе былых ваенных аб’ектаў. Яшчэ адно прадпрыемства, якое наведаў Прэзiдэнт, — сумеснае ЗАТ «Белатмiт», што займаецца вытворчасцю мясных прадуктаў i замарожаных паўфабрыкатаў. Прадпрыемства заснавана ў сакавiку 1999 года. Яго заснавальнiкамi з’яўляюцца латвiйская кампанiя (ёй належыць 90 працэнтаў акцый) i фiзiчныя асобы. Аб’ём вытворчасцi за 2006 год склаў 8,2 тыс. т. Прыцягнутыя iнвестыцыi дасягнулi Br19,7 млрд, у тым лiку замежныя — Br3 млрд. На вытворчасцi працуе амаль 500 чалавек. У час наведвання прадпрыемства Прэзiдэнт запатрабаваў ад урада i Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання загрузiць вытворчыя магутнасцi мясакамбiнатаў краiны. Затым кiраўнiк дзяржавы прыняў удзел у мiтынгу-рэквiеме ў Быхаве, прысвечаным 21-й гадавiне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Як адзначыў Прэзiдэнт, у Беларусi пачаўся новы этап вырашэння чарнобыльскiх праблем: ажыццяўляецца пераход ад рэабiлiтацыi да развiцця пацярпелых тэрыторый. Прычым абавязкова пры захаваннi ўсiх неабходных мераў па радыяцыйнай абароне. На гэта накiравана Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады. Яе прыярытэты — аднаўленне здароўя i паляпшэнне якасцi жыцця пацярпелага насельнiцтва. На рэалiзацыю праграмы плануецца выдзелiць $1,5 млрд. Асноўныя сродкi будуць накiраваны на развiццё Гомельскай i Магiлёўскай абласцей. Стварэнне бяспечных умоў жыцця людзей на тэрыторыях, што пацярпелi ў вынiку чарнобыльскай катастрофы, — галоўная задача беларускага кiраўнiцтва, адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, практычная работа па мiнiмiзацыi наступстваў Чарнобыля праводзiцца ў рамках спецыяльных дзяржаўных праграм. Цяпер тры з iх выкананы, дзякуючы чаму рэалiзаваны мерапрыемствы па арганiзацыi медыцынскага абследавання i аздараўленню насельнiцтва, будаўнiцтву дарог, вода- i газаправодаў, па прадухiленню паступлення радыенуклiдаў у прадукты харчавання. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, чарнобыльская трагедыя стала нацыянальным бедствам для нашай краiны. Беларусь прыняла на сябе асноўны радыяцыйны ўдар. 70 працэнтаў радыеактыўных рэчываў, выкiнутых у атмасферу, выпала на землi Беларусi. У зоне забруджання апынулася больш як 3,6 тыс. населеных пунктаў (у тым лiку 53 гарады), дзе пражывала пятая частка насельнiцтва рэспублiкi. Паводле слоў Прэзiдэнта, матэрыяльныя страты ў вынiку чарнобыльскай трагедыi супастаўныя са стратамi БССР у перыяд Вялiкай Айчыннай вайны. 619 беларускiх вёсак знiшчылi фашысты. З-за аварыi на ЧАЭС рэспублiка страцiла 485 населеных пунктаў. Сумарны ўрон краiны склаў $235 млрд. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што лiквiдацыя чарнобыльскай катастрофы i яе наступстваў запатрабавала вялiкiх матэрыяльных i чалавечых рэсурсаў. За мiнулыя гады дзяржава зрасходавала больш як $17 млрд толькi бюджэтных сродкаў. Яшчэ столькi ж укладзена з пазабюджэтных фондаў. Прэзiдэнт адзначыў, што сёння эканамiчнаму адраджэнню i ўстойлiваму развiццю тэрыторый, якiя пацярпелi ад аварыi на ЧАЭС, у Беларусi ўдзяляецца асаблiвая ўвага. У лiку прыярытэтных мераў — стварэнне новых рабочых месцаў, спрыяльных умоў для прадпрымальнiцтва, уключаючы льготнае падаткаабкладанне i крэдытаванне, адкрыццё свабодных эканамiчных зон. Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў, што дзяржава будзе рабiць усё, што ад яе залежыць, каб садзейнiчаць вырашэнню надзённых праблем людзей, забяспечваць устойлiвае развiццё краiны. Паводле яго слоў, Беларусь за пяць гадоў павiнна стаць яшчэ больш магутнай i моцнай дзяржавай. «Сёння ў нас ёсць магчымасць дабавiць у якасцi жыцця, нарасцiць вытворчасць, павялiчыць зарплату. Але гэта трэба рабiць хутчэй», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. «Усе хочуць за бясцэнак атрымаць нашу ўласнасць. Але гэтага не будзе. Мы прададзiм тое, што працуе дрэнна, але тое, што працуе добра, — прадаваць не будзем», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. На думку Аляксандра Лукашэнкi, беларускiя дзецi павiнны аздараўляцца пераважна на радзiме. «Мы будзем развiваць уласную базу для аздараўлення нашых дзяцей, а не iнвестраваць у замежныя прафiлакторыi», — сказаў ён. Пасля размовы з жыхарамi Быхава кiраўнiк дзяржавы адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў беларускiх i венесуэльскiх СМI. Журналiсты цiкавiлiся эфектыўнасцю ўкладання сродкаў у вырашэнне праблем чарнобыльскiх рэгiёнаў, думкай Прэзiдэнта адносна адкрыцця ў Мiнску прадстаўнiцтва Еўракамiсii, пачатку вяшчання на Беларусь незалежнага тэлеканала з Польшчы, а таксама перспектывамi развiцця супрацоўнiцтва нашай рэспублiкi з Венесуэлай. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, беларуская дзяржава ўзмоцнiць канцэнтрацыю сродкаў для вырашэння актуальных праблем, звязаных з пераадоленнем наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. «Канцэнтрацыя сродкаў, а не iх распыленне — вось задача нумар адзiн», — сказаў ён. Цяпер фiнансы накiроўваюцца на вырашэнне канкрэтных задач, у першую чаргу на ачышчэнне вады ад жалеза, будаўнiцтва дарог, газiфiкацыю, падвядзенне вады да кожнага дома, растлумачыў кiраўнiк дзяржавы. Паводле слоў Прэзiдэнта, рашэнне аб адкрыццi ў Мiнску прадстаўнiцтва Еўракамiсii — гэта акт добрай волi з боку Беларусi. Як заявiў кiраўнiк дзяржавы, цяпер беларускi бок чакае адпаведных крокаў ад Еўрасаюза. Калi iх не будзе, будзе зразумела, што Еўропа не хоча на роўных умовах весцi дыялог з Беларуссю, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Арганiзацыю вяшчання на Беларусь незалежнага тэлеканала з Польшчы Аляксандр Лукашэнка лiчыць «абсалютна неразумным, бесталковым i недружалюбным праектам» у адносiнах да нашай краiны. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Прэзiдэнт Беларусi паведамiў, што ў блiжэйшы час мае намер наведаць Венесуэлу з вiзiтам. Паводле яго слоў, Венесуэла з пункту гледжання прыродных рэсурсаў, эканомiкi, адзiнства поглядаў у палiтыцы з’яўляецца стратэгiчным партнёрам Беларусi. «Беларусь мае намер супрацоўнiчаць з Венесуэлай па ўсiх напрамках: пачынаючы ад ваеннай сферы i завяршаючы прадуктамi харчавання. За тое, што прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес пайшоў насустрач Беларусi ў цяжкiя часы i дапамагае нам па адчувальных для нас сферах, мы разлiчымся з Венесуэлай у два разы больш, чым любая заходняя фiрма. Мы зробiм у Венесуэле (нашы спецыялiсты ўжо працуюць там) у два-тры разы больш, чым заходнiя спецыялiсты», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт заявiў, што Беларусь дапаможа Венесуэле «стварыць новую эканомiку на аснове найноўшых тэхналогiй, новую абарону краiны на аснове самых высокiх стандартаў, пабудуем нафта- i газаправоды, мы гэта ўмеем рабiць». Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што Беларусь пачала ўжо рэалiзацыю канкрэтных кантрактаў з Венесуэлай, у тым лiку па нафтаздабычы. «З гэтага года кантракты пачынаюць ужо працаваць», — падкрэслiў беларускi лiдар. «Дзякуй, што Венесуэла нам у гэтым (у нафтаздабычы) дапамагае. Мы будзем працаваць там не толькi на сябе, але i на венесуэльцаў. Мы аддадзiм венесуэльскаму боку тэхналогii па нафтаздабычы, якiя ў нас ёсць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама выказаў словы ўдзячнасцi ў адрас прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса i венесуэльскага народа за дапамогу i падтрымку, што аказваецца Беларусi. «Падтрымка з боку Венесуэлы — гэта не дабрачыннасць. За яе мы будзем плацiць таварамi, якiя ёсць у Беларусi», — дадаў Прэзiдэнт. «Уга Чавес папрасiў нас, каб мы паставiлi максiмум прадукцыi ў Венесуэлу, у тым лiку бытавую i iншую тэхнiку. Мы пачынаем ужо адгрузку ўсяго таго, што папрасiў венесуэльскi прэзiдэнт», — сказаў беларускi лiдар. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы адзначыў значную ролю, якую адыгрывае прэзiдэнт Венесуэлы. «Уга Чавес сёння адзiн з матораў i лакаматываў сусветнага развiцця», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка. 27 красавiка Прэзiдэнт прадоўжыць рабочую паездку па рэгiёнах. Як чакаецца, кiраўнiк дзяржавы азнаёмiцца з сацыяльна-эканамiчным развiццём Гомельскай вобласцi i выкананнем дадзеных раней даручэнняў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 красавiка, у дзень гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС, па традыцыi наведаў пацярпелыя рэгiёны. Сваю рабочу |
|