Было — дрэнна. Стане... горш?Кватэрнае пытанне Я з былым мужам i дарослым сынам жыву ў аварыйным доме. Тут у нас трохпакаёўка (пакоi ўсе iзаляваныя). А прапануюць нам (дом збiраюцца зносiць) — двухпакаёўку з прахадной залай (для мяне i сына) i аднапакаёўку для былога мужа. Цi правiльна гэта, калi ў вынiку нашы жыллёвыя ўмовы, лiчы, не палепшацца, а наадварот, пагоршацца?З. Д., Вiцебская вобл. Пры разглядзе дадзенага пытання неабходна кiравацца артыкуламi 67 i 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Калi жылы дом знаходзiцца ў аварыйным стане або пагражае абвалам, грамадзянам, якiя высяляюцца з гэтага жылога памяшкання, па рашэнню мясцовага выканаўчага i распарадчага органа за кошт уласнiка жыллёвага фонду прадастаўляецца жылое памяшканне тыпавых спажывецкiх якасцяў на ўмовах раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання. Значыць, калi па дагавору найму мацi, сын i былы муж пражываюць у iзаляваных жылых пакоях 3-пакаёвай кватэры, то i пры высяленнi з дома, якi iдзе пад знос, iм павiнна быць прадастаўлена 3-пакаёвая кватэра з iзаляванымi пакоямi. У выпадку прадастаўлення былому мужу асобнай аднапакаёвай кватэры, прапанову мацi i даросламу сыну перасялiцца ў 2-пакаёвую кватэру з прахадным пакоем нельга прызнаць правамернай, бо ў такiм выпадку не будуць захаваны патрабаваннi артыкула 67 ЖК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з былым мужам i дарослым сынам жыву ў аварыйным доме. Тут у нас трохпакаёўка (пакоi ўсе iзаляваныя). А прапануюць нам (дом збiраюцца зносiць) — двух |
|