21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сумесная нафта

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Узаемадзеянне Беларусi i Венесуэлы ў нафтагазавай галiне з’яўляецца найбольш прасунутым напрамкам супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Аб гэтым паведамiў журналiстам у Мiнску намеснiк мiнiстра замежных спраў Венесуэлы Радрыга Чавес.

Намеснiк мiнiстра ўзначальваў дэлегацыю, якая праводзiла ў Беларусi перамовы аб супрацоўнiцтве памiж дзвюма краiнамi. Радрыга Чавес адзначыў, што сёння iснуе праект па здабычы нафты ў Венесуэле сумеснай беларуска-венесуэльскай кампанiяй. «Гэты праект добра рухаецца наперад i ён знаходзiцца ўжо ў завяршальнай стадыi, канкрэтызуецца», — заявiў намеснiк мiнiстра.

Як раней паведамлялi беларускiя афiцыйныя асобы, Венесуэла ўжо выдзелiла Беларусi некалькi нафтаносных зон, дзе можна здабываць прыкладна 2 млн тон нафты ў год. Здабытую ў Венесуэле нафту беларускi бок мяркуе рэалiзоўваць на венесуэльскiм рынку i на атрыманыя сродкi набываць энерганосьбiты на блiжэйшых да Беларусi рынках.

Радрыга Чавес заявiў таксама, што дзве краiны працуюць i над рэалiзацыяй сумесных праектаў у газавай галiне. Гаворка iдзе пра «газiфiкацыю гарадоў у Венесуэле, а таксама перавод аўтамабiльных рухавiкоў на газ».

«Iснуе шэраг дамоўленасцяў i па супрацоўнiцтву ў галiне сейсматэхнiкi, а таксама шэраг праектаў у нафтахiмiчнай галiне».

Падводзячы вынiкi вiзiту дэлегацыi Венесуэлы, намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Вiктар Гайсёнак заявiў, што, у прыватнасцi, «на ўзроўнi знешнепалiтычных ведамстваў былi праведзены палiтычныя кансультацыi. Мы з задавальненнем канстатавалi, што нашы погляды на актуальныя пытаннi мiжнароднай палiтыкi з’яўляюцца падобнымi альбо блiзкiмi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узаемадзеянне Беларусi i Венесуэлы ў нафтагазавай галiне з’яўляецца найбольш прасунутым напрамкам супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Аб гэтым паведамiў журна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика