21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПУЦIН НЕ СПЯШАЕЦЦА З ПАЛIТЫЧНЫМ ЗАВЯШЧАННЕМ

Сёлетнi зварот да парламентарыяў Уладзiмiр Пуцiн пачаў з хвiлiны маўчання ў памяць Барыса Ельцына.

Асноўная частка паслання пачалася з палiтычных заяў, у якiх прэзiдэнт РФ адзначыў важнасць будучых выбараў у Дзяржаўную думу, на якiх стане зразумелы «ўзровень падтрымкi народам таго курсу, якi мы з вамi праводзiм». Упершыню ў гiсторыi прэзiдэнцкiх пасланняў Пуцiн даволi жорстка атакаваў апазiцыю. Нiкога канкрэтна ён не адзначыў, але абвiнавацiў апазiцыянераў у расхiстваннi «асноў дзяржаўнага строю». Таксама прэзiдэнт заклiкаў парламент змагацца з тымi, хто займаецца распальваннем мiжнацыянальнай i мiжканфесiйнай варожасці, з унясеннем адпаведных антыэкстрэмiсцкiх паправак у Крымiнальны кодэкс. У сацыяльна-эканамiчнай галiне прэзiдэнт адзначыў станоўчы эфект па рэалiзацыi i развiццю нацыянальнага праекта «Здароўе», прапанаваў пусцiць на вырашэнне жыллёвых праблем «сродкi ад продажу актываў кампанii ЮКОС, якая павiнна вярнуць даўгi дзяржаве», раскрытыкаваў непапулярную iдэю павышэння пенсiйнага ўзросту і заўважыў, што «не можа краіна з такімі рэзервамі, атрыманымі за кошт нафтагазавых прыбыткаў, мірыцца з тым, што мільёны яе грамадзян жывуць у трушчобах». Асобна было заяўлена аб стварэннi дзяржаўнай карпарацыi нанатэхналогiй.

Але самая сенсацыйная заява прагучала ў знешнепалiтычнай частцы звароту. Уладзiмiр Пуцiн рэзка асудзiў краiны Заходняй Еўропы за тое, што нiводная з iх пакуль не ратыфiкавала дагавор аб звычайных узбраеннях у Еўропе, мiж тым як Расiя не толькi зрабiла гэта, але яшчэ i выконвае дагавор. Ён адзначыў, што Захад нарошчвае свае ўзброеныя сiлы ў непасрэднай блiзкасцi ад расiйскай мяжы i плануе размясцiць элементы процiракетнай абароны i амерыканскага стратэгiчнага ўзбраення. «У сувязi з гэтым, — сенсацыйна заявiў Уладзiмiр Пуцiн, — лiчу мэтазгодным аб’явiць мараторый на выкананне Расiяй гэтага дагавора. Ва ўсякiм разе да той пары, пакуль усе дзяржавы не ратыфiкуюць яго». У выпадку спынення гэтага дагавора Расiя зможа ўжо не стрымлiваць сябе ў нарошчваннi ўзбраенняў у пiку Захаду.

Адносна заканчэння свайго прэзiдэнцкага тэрмiну Уладзiмiр Пуцiн адзначыў, што наступнае пасланне будзе чытаць новы прэзiдэнт, але выступаць з палiтычнымi завяшчаннямi яшчэ рана.

ЮШЧАНКА ЗНОЎ РАСПУСКАЕ ПАРЛАМЕНТ

Прэзiдэнт Украiны ўчора падпiсаў новы ўказ аб датэрмiновым роспуску Вярхоўнай Рады.

Гэтым дакументам Юшчанка прызнаў страцiўшым сiлу свой папярэднi ўказ ад 2 красавiка аб датэрмiновым роспуску парламента i правядзеннi пазачарговых выбараў 27 мая i назначыў новую дату — 24 лiпеня гэтага года. Пры гэтым Юшчанка, як i раней, тлумачыць сваё рашэнне аб роспуску пераходам шэрагу дэпутатаў у правячую парламенцкую каалiцыю, якi, на яго думку, адбыўся з парушэннем канстытуцыi. «Такое развiццё падзей з’яўляецца рэальнай перадумовай узурпацыi ўлады ў краiне, пагражае нацыянальнай бяспецы i служыць дэстабiлiзацыяй палiтычнай сiтуацыi ў краiне», — падкрэслiвае прэзiдэнт Украiны. Як i ў папярэднiм, у новым указе ён абавязаў кабiнет мiнiстраў забяспечыць фiнансаванне выбараў, а ЦВК — iх правядзенне адпаведна Канстытуцыi Украiны.

НОВАЯ ЗЯМЛЯ?

У дваццацi светлавых гадах ад Сонца вучоныя знайшлi планету, якая можа быць прыдатнай для жыцця.

Планета з iндэксам «С» абарочваецца вакол чырвонага карлiка Gliеsе 581 усяго за 200 трыльёнаў кiламетраў ад нас. Яна большая за Зямлю прыкладна ў пяць разоў i, хутчэй за ўсё, уяўляе сабой каменны шар, пакрыты лёдам. Сярэдняя тэмпература на паверхнi знаходзiцца ў iнтэрвале ад 0 да +40 С°. Поўны абарот вакол зоркi планета робiць за 13 дзён, але пры гэтым пакуль невядома, цi круцiцца яна вакол сваёй восi.

ПЕРАМОЖЦА ВАЛУЕВА ПАГАСIЎ ДАЎГI ЗА ГАЗ ЦЭЛАГА ГОРАДА

Узбекскi баксёр-цяжкавагавiк Руслан Чагаеў, якi 14 красавiка адабраў пояс чэмпiёна свету па версii WBА ў да таго часу непераможнага расiянiна Мiкалая Валуева, выплацiў даўгi за газ усiх жыхароў горада Андыжан за апошнiя два-тры гады. Сума, якую патрацiў новы чэмпiён, невядомая, але прыкладны памер доўгу андыжанцаў вымяраецца ў мiльёнах долараў. Ганарар за перамогу Чагаева над Валуевым, дарэчы, склаў $27 мiльёнаў.

ЧАБАН РАЗАРВАЎ ПАШЧУ ВАЎКУ

50-гадовы жыхар Курмангазiнскага раёна Атыраўскай вобласцi Казахстана забiў ваўка, якi напаў на яго, разарваўшы яму пашчу.

Драпежнiк напаў на Бекбалата Амiрхананава, калi той пасвiў атару авечак. Чабан вырашыў па прыкладу аднаго са сваiх землякоў схапiць ваўка за язык i ўтрымлiваць, пакуль той не знясiлее. Схватка цягнулася каля гадзiны. Чабан, які перамог ваўка, быў дастаўлены ў бальнiцу са шматлiкiмi ўкусамi правай рукi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнi зварот да парламентарыяў Уладзiмiр Пуцiн пачаў з хвiлiны маўчання ў памяць Барыса Ельцына
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика