Будзем са сваімі легкавушкамі?
Кар. БЕЛТА
У Беларусi будуць распрацоўвацца новыя праекты па зборцы замежных легкавых аўтамабiляў. Адпаведнае даручэнне даў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi кiраўнiцтву Мiнiстэрства прамысловасцi i Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый.
Прадугледжваецца, што гэта будзе зборка дзвюх-трох мадэляў iмпартных легкавых аўтамабiляў i мiкрааўтобусаў для насельнiцтва. «Гэта можа быць адна вытворчасць, а можа i тры, у залежнасцi ад таго, якiя гэта будуць аўтамабiлi: кiтайскiя, iранскiя або iншыя», — растлумачылi ў Мiнтрансе. Плануецца, што на першапачатковым этапе будуць прыцягвацца замежныя iнвестыцыi для зборкi асобных мадэляў замежных аўтамабiляў. Затым, з улiкам праграмы iмпартазамяшчэння, долю беларускiх вузлоў i дэталяў у такiх транспартных сродках прадугледжваецца давесцi да 50 працэнтаў. Цяпер Беларусь па аналагiчнаму праекту працуе ўжо з Iранам: выпускаюцца аўтамабiлi «Sаmаnd». Прапрацоўваюцца магчымасцi супрацоўнiцтва з Кiтаем па зборцы ў Беларусi кiтайскiх аўтамабiляў. Сёння рынак Беларусi запоўнены аўтамабiлямi, што былi ў эксплуатацыi, якiя не адпавядаюць экалагiчным i iншым патрабаванням бяспекi. Для вырашэння гэтай праблемы ў рэспублiцы трэба стварыць новыя вытворчасцi. Гэта задача ўскладзена ў асноўным на Мiнiстэрства прамысловасцi. Мiн-транс можа дапамагчы ў выбары мадэлi, рэгуляваннi гэтага рынку. «Калi будзе свой, даступны па цане легкавы аўтамабiль, то якi сэнс завозiць аўтамабiлi, што былi ва ўжываннi», — лiчаць у Мiнтрансе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будуць распрацоўвацца новыя праекты па зборцы замежных легкавых аўтамабiляў. Адпаведнае даручэнне даў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдор |
|