У Беларусi 696 чалавек перасягнулi 100-гадовы рубеж
У Беларусi, па даных на 1 красавiка гэтага года, 100-гадовы рубеж перасягнулi 696 жыхароў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла кансультант аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны Святлана Ермаковiч.
Яна адзначыла, што 110-гадовы юбiлей ужо адсвяткавалi 14 беларускiх доўгажыхароў. А старэйшай жыхаркай краiны з’яўляецца Ганна Паўлаўна Рагель з Маладзечна, якая нарадзiлася 4 лiпеня 1889 года. «Сярод беларусаў, якiя знаходзяцца ў самым паважным узросце, пераважаюць прадстаўнiцы слабага полу, — сказала Святлана Ермаковiч. — 100-гадовую ўзроставую планку пераадолелi 100 мужчын i 596 жанчын». Паводле слоў спецыялiста, сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё доўгажыхароў налiчваецца ў Гродзенскай вобласцi (182 чалавекi ва ўзросце старэй за 100 гадоў). На другой пазiцыi — Мiнская вобласць (139), на трэцяй — Брэсцкая (98). На Вiцебшчыне пражываюць 94 чалавекi, якiя ўжо адзначылi векавы юбiлей, у Гомельскай вобласцi — 68, у Магiлёўскай — 63, у сталiцы — 52. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi, па даных на 1 красавiка гэтага года, 100-гадовы рубеж перасягнулi 696 жыхароў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла кансультант аддзела |
|