Без пашпарта, без пенсiiРэха публiкацыi «Паважаная рэдакцыя! Ваш артыкул «Верына вера» ў «Звяздзе» № 54 ад 22 сакавiка г.г. разгледжаны Упраўленнем па грамадзянству i мiграцыi УУС Брэсцкага аблвыканкама.Адносна зваротаў, якiя паступаюць у органы дзяржаўнага ўпраўлення ад грамадзян праваслаўнага веравызнання з выказваннем катэгарычнай нязгоды з унясеннем у пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь iдэнтыфiкацыйнага нумара, даём свае тлумачэннi: — у адпаведнасцi з Палажэннем аб пашпарце грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11.09.2006 года № 1167, пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца дакументам, якi сведчыць асобу i пацвярджае грамадзянства яго ўладальнiка. Пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 16-гадовага ўзросту; — у адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вынес пастанову ад 29 кастрычнiка 2002 года № 1492 «Аб абмежаваннi тэрмiну дзеяння пашпарта грамадзянiна СССР узору 1974 года i пашпарта грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь узору 1993 года», згодна з якiм пашпарты грамадзян СССР узору 1974 года i пашпарты грамадзян Рэспублiкi Беларусь узору 1993 года лiчацца сапраўднымi да 1 лiпеня 2004 года ў якасцi дакументаў, што сведчаць асобу ўладальнiка пашпарта. Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi неаднаразова разглядалася пытанне аб магчымасцi выдачы праваслаўным вернiкам пашпартоў без iдэнтыфiкацыйнага нумара. Аб вынiках разгляду быў праiнфармаваны Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, якi падтрымаў пазiцыю аб немэтазгоднасцi выдачы пашпартоў без iдэнтыфiкацыйнага нумара асобным катэгорыям грамадзян. 26 снежня 2005 года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была адобрана канцэпцыя Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб рэгiстры насельнiцтва». Згаданай канцэпцыяй прадугледжана, што вядзенне рэгiстра насельнiцтва будзе заснавана на выкарыстаннi iдэнтыфiкацыйнага нумара, якi будзе прысвойвацца ў цэнтралiзаваным парадку грамадзянам Рэспублiкi Беларусь з часу рэгiстрацыi нараджэння ў органах ЗАГС i пасля стварэння рэгiстра будзе выкарыстоўвацца ва ўсiх працэдурах, звязаных з назапашваннем, апрацоўкай i перадачай персанальных даных. У сувязi з выкладзеным, выдаць нацыянальны пашпарт Рэспублiкi Беларусь грамадзянцы Рудзеюк Веры Фёдараўне без нумара iдэнтыфiкацыi для назначэння пенсii не ўяўляецца магчымым. Начальнiк УГiМ УУС Брэсцкага аблвыканкама В.I. АКСЁНАЎ». Дарэчы Пасведчаннi сацстрахавання з лiтарнымi абазначэннямi замест лiчбавых маюць 460 грамадзян. Найбольшая колькасць такiх людзей — у Брэсцкай вобласцi, паведамiў БЕЛТА намеснiк начальнiка аддзела арганiзацыi персанiфiкаванага ўлiку Фонду сацабароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацабароны Уладзiмiр Клiмчанка. Гэтыя людзi ў асноўным з рэлiгiйных меркаванняў адмовiлiся ад выкарыстання iх уласнага нумара ў iндывiдуальным (персанiфiкаваным) улiку ў сiстэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. У адпаведнасцi з заканадаўствам, тэрмiн захоўвання iндывiдуальных асабовых рахункаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва складае 75 гадоў. Цяпер адкрыта ўжо больш за 5,8 млн такiх рахункаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Паважаная рэдакцыя! Ваш артыкул «Верына вера» ў «Звяздзе» № 54 ад 22 сакавiка г.г. разгледжаны Упраўленнем па грамадзянству i мiграцыi УУС Брэсцкага |
|