Праўнук Дастаеўскага не супраць купiць домiк у Дастоеве
Святлана ЯСКЕВIЧ
Радзiму сваiх продкаў наведаў праўнук Фёдара Мiхайлавiча Дастаеўскага Дзмiтрый Андрэевiч. Ён стаў першым з продкаў вялiкага пiсьменнiка, хто ўбачыў вёску Дастоева Iванаўскага раёна. Унук Фёдара Дзмiтрый меў намер прыехаць на Брэстчыну яшчэ амаль чатыры дзесяцiгоддзi таму, але раптоўная смерць не дала ажыццявiцца планам. I вось у канцы красавiка Дзмiтрый Дастаеўскi ўпершыню пакланiўся мясцiнам, дзе некалi стаяла iх радавое гняздо.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» дырэктар музея iмя Ф. М. Дастаеўскага Iванаўскага раёна Анатоль Бурак, у Дастоеве прымалi як найлепшых гасцей Дзмiтрыя Андрэевiча i яго жонку Людмiлу Паўлаўну, а таксама старшага навуковага супрацоўнiка лiтаратурнага музея Дастаеўскага ў С.-Пецярбургу Наталлю Шварц i доктара медыцынскiх навук вядомага даследчыка творчасцi пiсьменнiка Мiкалая Багданава. Анатоль Бурак паказаў гасцям Брэстчыну: гарады, вёскi, памятныя мясцiны, Брэсцкую крэпасць. Яны прывезлi i падарылi музею шмат каштоўных экспанатаў, сустрэлiся з вучнямi i настаўнiкамi Дастоеўскай сярэдняй школы. Цiкава, што свой 62-i дзень нараджэння Дзмiтрый Андрэевiч адзначыў тут, у Дастоеве. Паводле слоў Анатоля Бурака, нашчадак вялiкага пiсьменнiка пакiнуў вельмi светлае ўражанне. Ён не мае нават вышэйшай адукацыi, два дзесяцiгоддзi вадзiў трамвай у горадзе над Нявой, асвоiў 22 рабочыя прафесii, але пастаяннай самаадукацыяй дасягнуў вышынь усебаковага развiцця асобы. Чалавека з магутным iнтэлектам, са сваiм поглядам на развiццё сучаснай лiтаратуры, кiнематаграфii, культуры i духоўнасцi можна слухаць гадзiнамi. Дзмiтрый Андрэевiч пiша апавяданнi. Лiтаратурнай творчасцю пакрысе займаюцца ўсе члены яго сям’i. Але ўласную паэзiю i прозу не афiшуюць, пiшуць найбольш для сябе. Захавальнiка дастоеўскага музея вельмi абрадавалi словы ўдзячнасцi гасцей. Iм спадабалася, што на радзiме прадзеда i ўсюды, дзе яны пабывалi, падтрымлiваецца чысцiня i парадак. Перад развiтаннем нехта з гасцей цi то жартам, цi то ўсур’ёз прапанаваў купiць домiк у Дастоеве, каб прыязджаць сюды адпачываць. I ўсiм спадабалася гэта iдэя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзiму сваiх продкаў наведаў праўнук Фёдара Мiхайлавiча Дастаеўскага Дзмiтрый Андрэевiч. Ён стаў першым з продкаў вялiкага пiсьменнiка, хто ўбачыў вё
|
|