21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбраць лепшых з лепшых — не праблема... а што рабiць тым ВНУ, у каго намецiўся недабор?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент-2007

2 мая ў Беларусi распачнецца рэгiстрацыя для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, а гэта азначае, што ў будучых абiтурыентаў застаюцца лiчаныя днi для таго, каб канчаткова вызначыцца з выбарам будучай прафесii. Зразумела, што маючы на руках тры сертыфiкаты, яны ўсё роўна да апошняга дня падачы дакументаў у прыёмную камiсiю будуць пралiчваць свае шанцы на паступленне ў тую цi iншую ВНУ або на тую цi iншую спецыяльнасць, тым не менш карэнным чынам змянiць абраны прафесiйны напрамак у iх наў-рад цi атрымаецца. Гiсторык не стане раптоўна бiёлагам, а эканамiст — iнжынерам, бо набор вучэбных дысцыплiн пры паступленнi на гэтыя спецыяльнасцi ўсё ж такi адрознiваецца.

Цiкава, што ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў (РIКВ), якi з’яўляецца галоўным арганiзатарам цэнтралiзаванага тэсцiравання, ужо валодаюць даволi падрабязнай iнфармацыяй аб тым, па якому сцэнарыю будзе развiвацца будучая прыёмная кампанiя: на якiх спецыяльнасцях цi ў якiх ВНУ чакаецца «аншлаг», i наадварот, каму трэба паклапацiцца, каб заваяваць увагу абiтурыентаў. Днямi ў Мiнску адбылася прэзентацыя рэспублiканскай iнфармацыйнай базы даных «Прафпрагноз-2007», створанай сумеснымi намаганнямi Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў, абласных упраўленняў адукацыi, Мiнскага гарадскога камiтэта па адукацыi i рэгiянальных цэнтраў тэсцiравання.

МЫ выступiлi iнiцыятарамi гэтай акцыi, але без дапамогi педагогаў на месцах, без нашых рэгiянальных цэнтраў тэсцiравання нам бы не ўдалося дайсцi лiтаральна да кожнага выпускнiка, — паведамiў дырэктар РIКВ Мiкалай Фяськоў. — Больш за тое, створаная база даных змяшчае iнфармацыю аб прафарыентацыйных намерах не толькi адзiнаццацiкласнiкаў, але i цяперашнiх дзесяцiкласнiкаў. Адразу скажу, што каля 80 тысяч выпускнiкоў 2007 года заявiлi аб сваiм жаданнi навучацца ў беларускiх ВНУ (усяго агульная сярэдняя школа выпускае сёлета каля 92 тысяч чалавек). А ёсць жа яшчэ i выпускнiкi папярэднiх гадоў, якiя таксама збiраюцца паступаць у ВНУ, выпускнiкi сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, а таксама студэнты, якiя ўжо атрымлiваюць вышэйшую адукацыю на платнай форме навучання i будуць спрабаваць перапаступiць на «бюджэт». Такiм чынам, конкурс абяцае быць не нiжэйшым, чым летась.

Перш чым заявiць аб сваiх прафесiйных намерах, школьнiкi вывучалi поўны пералiк спецыяльнасцяў (357) i спецыялiзацый (больш як 1 тыс.), па якiх вядзецца падрыхтоўка ў беларускiх ВНУ. Дарэчы, аб iснаваннi многiх спецыяльнасцяў будучыя абiтурыенты даведалiся ўпершыню. Найбольшы iнтарэс у маладых людзей выклiкалi спецыяльнасцi Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта, а таксама БНТУ.

У лiдарах па колькасцi прэтэндэнтаў (1968 чалавек) аказалася спецыяльнасць «Правазнаўства. Аператыўна-вышуковая дзейнасць» Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Не выключана, што сённяшняя моладзь знаходзiцца пад магутным уплывам шматлiкiх мiлiцэйскiх серыялаў... Вывучаць «лячэбную справу» ў БДМУ мараць 1813 чалавек. Наўрад цi кагосьцi здзiвiць iнтарэс моладзi да эканамiчных спецыяльнасцяў цi правазнаўства. Але на пiку папулярнасцi знаходзяцца таксама «матэматыка» (навукова-педагагiчная дзейнасць) i «прыкладная матэматыка» ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце — адпаведна 1741 i 1105 чалавек. Гэта тым больш дзiўна, што ахвотнiкаў займацца Wеb-праграмаваннем i Iнтэрнэт-тэхналогiямi ў БДУ прыкладна ў тры разы менш. Да своеасаблiвых сюрпрызаў можна аднесцi таксама павышаны iнтарэс маладых людзей да спецыяльнасцi «гiдрапнеўмасiстэмы мабiльных i тэхналагiчных машын» у БНТУ (1042 прэтэндэнтаў) i спецыяльнасцi «тэхнiчнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасцi» ў Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце (812 прэтэндэнтаў). Спецыялiзацыя «музыказнаўства» ў Акадэмii музыкi зацiкавiла аж 959 чалавек. Мiж iншым, ахвотных стаць акцёрамi тэатра i кiно сярод выпускнiкоў аказалася менш — аб сваёй акцёрскай будучынi заявiлi «толькi» 830 чалавек.

З iншага боку, на многiя спецыяльнасцi пакуль што набiраецца з выпускнiкоў менш чым па 20 прэтэндэнтаў. Прычым не толькi на спецыяльнасцi прыватных вышэйшых навучальных устаноў. Увогуле рабiць нейкiя прагнозы аб конкурсах у прыватныя ВНУ вельмi праблематычна, паколькi ў першую чаргу многiя нацэленыя паступiць на бюджэтную форму навучання ў дзяржаўныя ВНУ, а прыватныя ВНУ з’яўляюцца «запасным аэрадромам». Са спецыяльнасцяў дзяржаўных ВНУ абiтурыентам здаюцца неперспектыўнымi ў БНТУ — «суднабудаванне i эксплуатацыя ўнутранага воднага транспарту», «вакуумная i кампрэсарная тэхнiка» i «водагаспадарчае будаўнiцтва». У Полацкiм дзяржаўным унiверсiтэце — «прамысловая электронiка», «абсталяванне i тэхналогii зварачнай вытворчасцi», «абсталяванне i тэхналогii высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкi матэрыялу». У Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце — «беларуская мова i лiтаратура плюс польская мова», «руская мова i лiтаратура плюс украiнская мова», «гiсторыя плюс англiйская мова», «пачатковая адукацыя плюс музычнае мастацтва». Праблемы з конкурсам могуць быць таксама на многiх спецыяльнасцях Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў i Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii.

— Ва ўсiх вышэйшых навучальных устаноў (i дзяржаўных, i прыватных) ёсць магчымасць да пачатку прыёмнай кампанii ацанiць колькасць прэтэндэнтаў i магчымы конкурс i, пакуль яшчэ застаецца пэўны час, прыняць адпаведныя меры па прыцягненню абiтурыентаў на тыя факультэты i спецыяльнасцi, дзе чакаецца невысокi конкурс цi ўвогуле недабор, — падкрэслiў Мiкалай Фяськоў. — З уласнага жыццёвага вопыту хачу сказаць, што калi ў навучальнай установе з’яўляецца прадстаўнiк ВНУ, для многiх маладых людзей гэта акалiчнасць можа аказацца лёсавырашальнай, бо матывы выбару будучай прафесii могуць быць самыя розныя: далёка не ўсе мэтанакiравана рыхтуюцца для паступлення на канкрэтную спецыяльнасць, хтосьцi iдзе паступаць «па слядах» суседа па вёсцы цi старэйшага брата, а хтосьцi можа прыняць рашэнне пасля грунтоўнай размовы з прадстаўнiком той цi iншай прафесii. Вырашальным фактарам можа стаць нават магчымасць атрымання месца ў студэнцкiм iнтэрнаце.

Усе вышэйшыя навучальныя ўстановы i органы кiравання адукацыяй атрымаюць базу даных «Прафпрагноз-2007» у электронным варыянце (гэта каля 6 тысяч старонак). Такiм чынам, у спецыялiстаў органаў кiравання будзе багаты матэрыял для таго, каб можна было планаваць мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў i рабiць высновы аб якасцi прафарыентацыйнай работы ў кожнай канкрэтнай навучальнай установе. Зрэз iнфармацыi можна зрабiць па самых розных напрамках: для прыкладу, на якiя ВНУ нацэленыя выпускнiкi школ Заводскага раёна сталiцы цi з якiх рэгiёнаў прыедуць абiтурыенты паступаць у Гомельскi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт. Рэктары тэхнiчных ВНУ могуць пацiкавiцца конкурсамi на аналагiчныя спецыяльнасцi ў сваiх непасрэдных канкурэнтаў. Скажам, колькi абiтурыентаў хочуць паступаць на факультэт машынабудавання ў Мiнску, Брэсце i Гомелi?

Iнфармацыя збiралася з канца студзеня па сакавiк, таму, зразумела, нейкiя адхiленнi ў лiчбах будуць, але не вельмi iстотныя. Мiкалай Фяськоў не выключае, што ў будучынi прафпрагнозам будуць ахопленыя таксама выпускнiкi сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў. Сёлета была зроблена толькi першая спроба, якая дасць багатую глебу для роздуму як кiраўнiкам ВНУ, так i педагогам. Прафарыентацыйная работа з абiтурыентамi — гэта не пусты гук i конкурсы на тую цi iншую спецыяльнасць — не заўсёды выпадковасць. У сярэдзiне 90-х гадоў тэхнiчныя спецыяльнасцi, напрыклад, мала цiкавалi маладых людзей. Але сёння конкурсы ў БНТУ — вельмi высокiя. «Рост конкурсаў на тэхнiчныя i радыётэхнiчныя спецыяльнасцi сведчыць аб тым, што эканомiка iнтэнсiўна развiваецца i нашай краiне патрэбныя не толькi гуманiтарыi», — лiчыць Мiкалай Фяськоў. З iншага боку, i ВНУ павiнны больш актыўна аб сабе заяўляць, нават сябе рэкламаваць, шукаць будучых сваiх студэнтаў яшчэ ў школьных сценах i мэтанакiравана iх рыхтаваць да паступлення. Iнакш могуць паўтарыцца мiнулагоднiя праблемы. У 2006 годзе ўпершыню за многiя гады па 13 спецыяльнасцях у шасцi ўнiверсiтэтах аказалiся незапоўненыя 75 бюджэтных месцаў. З недаборам сутыкнулiся БДУ, Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт, Мазырскi, Баранавiцкi, Гродзенскi i Магiлёўскi дзяржаўныя ўнiверсiтэты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 мая ў Беларусi распачнецца рэгiстрацыя для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, а гэта азначае, што ў будучых абiтурыентаў застаюцца лiчаныя днi д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика