Моладзь — на ахову парадку
Аляксандр ПУКШАНСКI
Актывiсты маладзёжных атрадаў аховы парадку Пастаўшчыны абмянялiся вопытам падчас спецыяльнага збору, арганiзаванага райкамам БРСМ. Абмяркоўвалi тэму iндывiдуальнай працы з цяжкiмi падлеткамi. Практыка паказвае, што апошнiя добра перавыхоўваюцца, калi займацца iх лёсам «не для галачкi», а праяўляць да iх жыцця сапраўдны iнтарэс, без фармалiзму.
Цяжкiя падлеткi разам са старэйшымi таварышамi з БРСМ займаюцца ў розных спартыўных секцыях, для iх арганiзуюцца валанцёрскiя i iншыя атрады, праводзяць розныя цiкавыя конкурсы i вiктарыны. Паралельна вядзецца работа i з бацькамi, на жаль, не менш «цяжкiмi», чым iх дзецi. У гэтым накiрунку працуюць спецыяльна створаныя камiсii з прадстаўнiкоў розных ведамстваў i мясцовых уладаў. БРСМ сёлета значна пашырае работу ў накiрунку прафiлактыкi правапарушэнняў, штодзень выходзяць на дзяжурства сотнi членаў БРСМ, якiя сочаць за парадкам на вулiцах, дыскатэках, iншых мерапрыемствах. Як канстатуюць кiраўнiкi праваахоўных органаў, такiя атрады моладзi вельмi эфектыўна працуюць у сельскай мясцовасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывiсты маладзёжных атрадаў аховы парадку Пастаўшчыны абмянялiся вопытам падчас спецыяльнага збору, арганiзаванага райкамам БРСМ
|
|